19 красавiка 2024, Пятніца, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: Новы міністр культуры - поўны нуль

28
Юрый Хашчавацкі: Новы міністр культуры - поўны нуль

Уладамі ўзяты курс на знішчэнне культуры, лічыць кінарэжысёр.

«Я не ведаю новага міністра культуры Барыса Святлова, але я добра ведаю, што людзей у гэтай сістэме няма. Любы чалавек, які прыйшоў у гэтую сістэму, перастае быць чалавекам і становіцца функцыяй. Таму хто б туды не прыйшоў, хоць самы выбітны чалавек у культуры, нічога не будзе, абсалютна. Таму што ўзяты курс цалкам іншы - на знішчэнне культуры», - распавёў сайту charter97.org вядомы беларускі кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі.

Па словах эксперта, укараненне культуры ў грамадства небяспечна для ўладаў:

«Каб ўлада магла ўтрымацца каля «руля», ёй неабходна як мага больш люмпенізаванае грамадства. І яна абсалютна ўсвядомленым чынам спрабуе ператварыць Беларусь і беларусаў у малакваліфікаваны статак з рабскай псіхалогіяй. І мы гэта бачым, гэта ўсё адно да аднаго. І для іх культура павінна быць толькі ў выглядзе шыльды. Яны павінны толькі гаварыць, але ім ні ў якім разе нельга ўкараняць культуру ў грамадства, нельга ні ў якім выпадку яе падтрымліваць. Гэта небяспечна для ўлады. Наадварот, для іх культура павінна быць у загоне, яна павінна зводзіцца да штогадовай дэманстрацыі папсы на Славянскім базары. Вось, уласна кажучы, і ўся культура».

Але культура выжыве дзякуючы таму, што ў Беларусі ёсць сапраўдныя таленты, упэўнены Юрый Хашчавацкі:

«Таму хто б туды не прыйшоў, што б там ні адбывалася, што ў стасунках дзяржавы і культуры будзе наступнае - культуру будуць гнабіць. Але яна вытрымае, і выжыве, бо тут, у Беларусі, існуюць сапраўдныя падзвіжнікі. Я не буду пералічваць імёны толькі таму, што я магу кагосьці не назваць - гэта дрэнна. Такія людзі ёсць і яны будуць змагацца тым, што будуць ствараць сапраўдныя творы мастацтва. Але гэта будзе насуперак намаганням улады. Таму міністр культуры ў дадзеным выпадку гэта ні холадна, ні горача, ні рыба і ні мяса, гэта нуль, хто б там не з'явіўся».

Кінарэжысёр раіць не хвалявацца аб новым міністры культуры, а замест гэтага схадзіць у музей:

«Таксама не трэба на гэта звяртаць увагу. Лепш схадзіце ў мастацкі музей, паглядзіце выставу беларускіх і парыжскіх мастакоў, выставу Шагала - вось гэта культура».

Нагадаем, сёння Лукашэнка прызначыў новым міністрам культуры Барыса Святлова, цяпер ужо былога рэктара Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (БДУКМ). 16 лістапада былы міністр культуры Павел Латушка, які займаў гэты пост з чэрвеня 2009 года, быў адпраўлены амбасадарам у Францыю.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках