24 красавiка 2024, Серада, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі судоў «гандлююць» прысудамі

30
Супрацоўнікі судоў «гандлююць» прысудамі

31-гадовая сакратарка суда Бабруйска і Бабруйскага раёна тры гады будзе знаходзіцца ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Агульная сума хабараў, атрыманых няўдалай супрацоўніцай, склала амаль 8 мільёнаў 600 тысяч рублёў, паведамляе карэспандэнт charter97.org.

Жанчына брала грошы за спрыянне ў вынясенні суддзёй «мінімальных пакаранняў» за розныя злачынствы. Атрыманыя грошы яна нібыта павінна была перадаваць суддзі, аднак яны асядалі ў ейных кішэнях. Вядома, знаёмыя, якія звярнуліся да яе па дапамогу, пра гэта не ведалі.

Першай жанчынай, якая дала хабар супрацоўніцы суда, была ейная знаёмка, якая прыйшла да яе па кансультацыю. Ейны сын учыніў крадзеж з дзяржпрадпрыемства, і жанчына была зацікаўленая ў мінімальным тэрміне за гэтае злачынства.

Сакратарка суда патлумачыла, што тэрмін можна значна паменшыць, калі даць хабар у суме 3,6 мільёна рублёў суддзі. Жадаючы выбавіць свайго сына, маці пагадзілася і перадала грошы супрацоўніцы суда, якая іх прысвоіла.

Прадпрымальная сакратарка спрабавала даведацца ў суддзі, што пагражае хлопцу за ўчыненае злачынства, аднак суддзя сказала, што гэта стане вядома толькі пасля суда. Суд прайшоў, і злоўлены хлопец-злодзей быў прысуджаны да года папраўчых работ, а праз паўгода вызвалены ўмоўна-датэрмінова.

Пасля гэтага выпадку ў прадпрымальнай жанчыны з'явіліся новыя кліенты. Пра тое, як выйшлі на след хабарніцы, праваахоўныя органы маўчаць.

Як паведамлялася раней, супрацоўнікі магілёўскіх судоў маюць вельмі нізкія заробкі. Гэта і з'яўляецца прычынай карупцыі. Да прыкладу, у Магілёве справавод і сакратары суда атрымліваюць заробак ў 1,5 млн рублёў, сакратар судовага пасяджэння - 1,65 млн рублёў. Акрамя таго, увесь тэхнічны персанал судоў афіцыйна пераведзены на кантракты, аднак даплат, у парушэнне прапісанага кантрактам пункта, не атрымлівае.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках