20 красавiка 2024, Субота, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асістэнтам Скабелкі стаў славак Любамір Покавіч

1
Асістэнтам Скабелкі стаў славак Любамір Покавіч

Славацкі 52-гадовы спецыяліст Любамір Покавіч будзе адным з асістэнтаў новага галоўнага трэнера Андрэя Скабелкі ў хакейнай зборнай камандзе Беларусі.

Пра гэта паведаміў БелТА генеральны мэнэджар нацыянальнай дружыны Уладзімір Сафонаў.

Любамір Покавіч працаваў у Беларусі ў 2005-2007 гадах. Пад яго кіраўніцтвам менскае «Дынама» двойчы здабыла Кубак Беларусі і заняло другое месца ў беларускай экстралізе ў сезоне-2005/06. У студзені 2007 года славацкі трэнер быў нечакана звольнены, а ягоны пераемнік Эдуард Занкавец прывёў «Дынама» да золата чэмпіянату краіны. Залучаўся Любамір Покавіч і да працы са зборнай камандай Беларусі. Пасля ад'езду з Беларусі ён працаваў у штабе нацыянальнай зборнай каманды Славакіі.

У камандзе Беларусі Покавіч будзе адказваць за працу з абаронцамі. Як было абвешчана раней, асістэнтамі Андрэя Скабелкі, які быў зацверджаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі 16 лістапада, будуць таксама стырнавы менскага «Дынама» Аляксандр Андрыеўскі і настаўнік брамнікаў Аляксандр Шумідуб з «Гомеля». Трэнінгавы збор нацыянальнай каманды перад бліжэйшым міжнародным турнірам ў Швейцарыі пачаўся сёння на лёдзе «Мінск-Арэны». Пакуль яшчэ ў трэнінгавы лагер прыехалі не ўсе з 27 выкліканых гульцоў. З заняткамі расчаліся менскія дынамаўцы, прадстаўнікі клубаў адкрытага чэмпіянату Беларусі, а таксама некаторыя легіянеры з расейскіх клубаў КХЛ, а менавіта, форварды Сяргей Касціцын з омскага «Авангарда» і Аляксей Угараў з ніжненаўгародскага «Тарпеда». Зборная каманда будзе працаваць у Менску да 12 снежня, а затым адправіцца на турнір у Швейцарыю, дзе згуляе ў двухдзённым турніры «Ароза Чэлендж». 14 снежня беларуская каманда згуляе са Швейцарыяй, а ў іншым двубоі сустрэнуцца Нарвегія і Славакія. 15 снежня пераможцы сустрэч першага дня будуць змагацца за першае месца, а тыя, хто саступіў, паспрачаюцца за бронзу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках