29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Італьянская» забастоўка ў сталовай ГрДУ

50
«Італьянская» забастоўка ў сталовай ГрДУ

Пра тое, што ў сталовай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта бастуюць кухары, паведамілі студэнты.

Вырашыўшы высветліць, што там адбываецца, «Твой стыль» адправіўся ва ўніверсітэт.

«У чацвер тут былі проста горы нямытага посуду!» - «Каля дзвярэй сталовай было шмат асоб з адміністрацыі, але мы падумалі, што яны есць прыйшлі» - «Так, нешта было. Ды і цяпер нешта адбываецца. Усе нервовыя, бегаюць, нешта высвятляюць», - кажуць студэнты, якія прыйшлі паабедаць.

Сталовая працуе. На пытанні пра забастоўку кухары рэагуюць нервова. Моўчкі сыходзяць у падсобныя памяшканні. Нічога не адказваюць. Але ў прыватнай гутарцы пацвярджаюць падазрэнні:

- У нас усё ў чацвер пачалося. Ну, а што нам рабіць? Кухар пятага разраду (гэта значыць, у працоўныя абавязкі ўваходзіць падрыхтоўка страў і кулінарных вырабаў, якія патрабуюць асабліва складанай кулінарнай апрацоўкі - аўт.) атрымлівае на рукі 1 мільён 200 тысяч рублёў.

- Адміністрацыя ўніверсітэта ў курсе?

- Так, яны да нас прыходзілі, размаўлялі, але сітуацыя можа працягвацца і далей.

Ускосна словы калегі пацвярджае і касір: «Хутка з такімі зарплатамі ўсе адсюль уцякуць». Журналісты пацікавіліся, колькі ж яна зарабляе? Аказваецца, адзін мільён...

Каб высветліць сітуацыю, журналісты патэлефанавалі ў адміністрацыю ўніверсітэта. «У нас ніхто не бастуе і не баставаў. Не прыдумляйце. У нас усё нармальна», - кажуць у трубцы.

Італьянская забастоўка - форма пратэсту разам з забастоўкай і сабатажам, сэнс якой у строгім выкананні супрацоўнікамі прадпрыемства сваіх службовых абавязкаў і правілаў, ні на крок не адыходзячы ад іх і ні на крок не выходзячы за іх межы. Такая форма забастоўкі прыводзіць да істотнага запаволення працы і адбіваецца на выніках.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках