24 красавiка 2024, Серада, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэргі на мяжы: МЗС накіраваў ноту пасольству Літвы

14
Чэргі на мяжы: МЗС накіраваў ноту пасольству Літвы

Міністэрства замежных спраў Беларусі накіравала амбасадзе Літвы ноту ў сувязі з павелічэннем чэргаў грузавога транспарту на мяжы дзвюх дзяржаў.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, у ноце выказана занепакоенасць беларускага боку «ў сувязі з адносным пагаршэннем становішча на мяжы і павелічэннем чаргі грузавога транспарту на выездзе з Беларусі». Асабліва праблемнай з'яўляецца сітуацыя на пункце пропуску «Каменны Лог - Мядзінінкай», адзначыў Савіных.

МЗС Беларусі нагадвае, што ў адпаведнасці з дзеючымі дамоўленасцямі бакі абавязаныя афармляць на беларуска-літоўскай мяжы 600 грузавых транспартных сродкаў у суткі. «Аднак з 5 снежня 2012 года гэтая ўмова літоўскім бокам не выконваецца», - адзначыў прэс-сакратар. Беларускі бок, паводле яго слоў, просіць Літву забяспечыць належнае выкананне раней дасягнутых дамоўленасцей.

Складаная сітуацыя на памежным пераходзе паўстала пасля таго, як 5 снежня па падазрэнні ў атрыманні хабараў былі затрыманы 29 мытнікаў літоўскага пункта пропуску «Мядзінінкай». Па дадзеных Літоўскай нацыянальнай асацыяцыі грузаперавозчыкаў, прапускная здольнасць «Мядзінінкая» пасля гэтага ўпала ў чатыры разы.

Па дадзеных Дзяржаўнага памежкамітэта, 10 снежня, у другой палове дня на беларуска-літоўскай мяжы на выезд з Беларусі ў Літву знаходзілася ў тры разы больш грузавікоў, чым у Латвію і Польшчу разам узятыя. На 9 гадзін раніцы 11 снежня ў пункце пропуску «Каменны Лог - Мядзінінкай» на ўезд у Беларусь знаходзілася ў чарзе 440 аўтапаяздоў, на выезд - 550.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках