17 красавiка 2024, Серада, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Волчак: БРСМшчыкі не выратуюць КДБ

19
Алег Волчак: БРСМшчыкі не выратуюць КДБ

Праблему з кадрамі трэба вырашаць зусім іншым шляхам, упэўнены былы следчы пракуратуры.

«Мы скочваемся ў 80-я гады, калі каб прайсці на нейкія пасады, трэба было быць камсамольцам, прычым партыйным. Гэта старая школа, такая практыка нічога не дасць. Проста цяпер моладзь, якая хоча павышэння, кінецца ў гэтую арганізацыю», - распавёў сайту chartet97.org былы следчы пракуратуры і кіраўнік «Прававой дапамогі насельніцтву» Алег Волчак.

Праваабаронцу цікавіць, чаму аўтарытэтам карыстаюцца толькі БРСМшчыкі:

«Гэта глупства. Чаму іншыя арганізацыі не карыстаюцца такім аўтарытэтам? Напрыклад, таварыства зялёных, аховы жывёл. Што, там нейкая не такая моладзь?»

Улады хочуць узяць пад кантроль патэнцыйных камітэтчыкаў, лічыць эксперт:

«Улады не выратуюць гэтым кадравае пытанне, так гэта не вырашаецца. У сілавых структурах зараз кадравы голад. І ўлады хочуць такім чынам ўзяць пад кантроль будучых супрацоўнікаў КДБ. Не сакрэт, што іх ужо зараз падбіраюць з трэціх і чацвёртых курсаў. Я даўно чуў, што БРСМшчыкаў загадзя туды рыхтуюць».

Моладзь пойдзе ў БРСМ толькі для таго, каб вырашаць пытанні з кар'ерай, упэўнены Алег Волчак:

«Палова з тых, хто ўступіць у БРСМ, вымушаныя будуць зрабіць гэта, каб вырашаць свае кар'ерныя пытанні, а на самай справе яны могуць быць яшчэ якімі дэмакратамі. Тут жа не праверыш, мазгі не закранеш».

Падбіраць супрацоўнікаў спецслужбаў трэба па-іншаму, адзначыў былы следчы пракуратуры:

«Шлях стары і не так трэба падбіраць супрацоўнікаў спецслужбаў. Трэба, каб КДБ займаўся сапраўды бяспекай грамадзян, каб ён рэальна карыстаўся аўтарытэтам грамадзян. Але цяпер вельмі складана падняць аўтарытэт КДБ».

Нагадаем, сустракаючыся ў панядзелак з першым сакратаром Цэнтральнага камітэта БРСМ, Лукашэнка заявіў, што гэтая моладзевая арганізацыя з'яўляецца добрым рэзервам кадраў. «У частцы Камітэта дзяржбяспекі, МУС, усіх праваахоўных органаў, мы выйдзем на тое, што патрэбная будзе рэкамендацыя моладзі, каб працаваць на гэтай ніве», - сказаў дыктатар.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках