19 красавiка 2024, Пятніца, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Крутога вызваляць праз 10 дзён

9
Аляксандра Крутога вызваляць праз 10 дзён

Суд замяніў прымусовае лячэнне ў шпіталі на прымусовае амбулаторнае назіранне па месцы жыхарства.

Пастанова суда пачне дзейнічаць праз 10 дзён, перадае «Радыё Свабода».

Маскоўскі суд разгледзеў справу Аляксандра Крутога на закрытым пасяджэнні.

Суд сабраў паўтара дзесятка чалавек і праходзіў у закрытым рэжыме, бо на судзе разгалошваліся звесткі аб стане здароўя падсуднага. Інтарэсы падсуднага прадстаўляла 25-я цэнтральная паліклініка. На судзе таксама прысутнічалі праваабаронцы Андрэй Бандарэнка, Людміла Гразнова і дачка Аляксандра Крутога Інэса Крутая.

Аляксандр Круты, які быў затрыманы падчас працэсу над Канавалавым і Кавалёвым, знаходзіцца на прымусовым лячэнні ў псіхіятрычным шпіталі ў «Навінках».

Дачка Аляксандра Інэса Крутая пацярпела ад выбуху ў метро. Круты ўдзельнічаў у працэсе Кавалёва-Канавалава як прадстаўнік пацярпелай, задаваў шмат пытанняў, але на шосты дзень пасля пачатку працэсу быў затрыманы.

22 верасня Аляксандр Федарцоў, які старшыняваў на працэсе Кавалёва і Канавалава, часткова зачытаў пастанову аб затрыманні Крутога:

«17 жніўня, знаходзячыся ў кабінеце адной з медыцынскіх устаноў Менска, наўмысна здзейсніў хуліганскія дзеянні з асаблівым цынізмам і грэбаваннем да нормаў маралі(...) выліў змесціва двух слоікаў з мачой на галоўнага лекара».

7 снежня 2011 суддзя Маскоўскага раёна Аляксандр Кострыкаў на закрытым пасяджэнні прызнаў Аляксандра Крутога псіхічна неўраўнаважаным і прызначыў яму прымусовае лячэнне.

«Калі б я заставаўся на працэсе, то даказаў бы, што Канавалаў і Кавалёў ні пры чым», - кажа Круты.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках