29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хілары Клінтан: ЗША абараняюць правы чалавека і дома, і за мяжой

13
Хілары Клінтан: ЗША абараняюць правы чалавека і дома, і за мяжой

Дзяржсакратар Злучаных Штатаў выступіла з заявай, прысвечанай Сусветнаму дню правоў чалавека.

Хілары Клінтан заявіла, што для яе краіны правы чалавека застаюцца краевугольным каменем, і ЗША пацвярджаюць сваю прыхільнасць абароне тых фундаментальных ісцін, аб якіх гаворыцца ў дэкларацыі, падпісанай 10 снежня 1948 года.

«Мы робім гэта шляхам распаўсюджвання ўніверсальных свабод, замацаваных ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, у тым ліку свабоды слова, свабоды сходаў і свабоды веравызнання. Калі ўрад імкнецца адмаўляць гэтыя свабоды шляхам рэпрэсіўных законаў і грубай сілы, мы выступаем супраць падобнага ціску і падтрымліваем людзей па ўсім свеце ў абароне іх правоў», - гаворыцца ў заяве дзяржсакратара ЗША (пераклад - charter97.org).

Правы чалавека ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго, і недапушчальна ахвяраваць адным з іх у імя іншага, падкрэсліла Хілары Клінтан.

«Мы імкнемся абараніць гэтыя правы ў сябе дома і выступаем у іх абарону за мяжой, так як гэта з'яўляецца цэнтральным элементам нашай ідэнтычнасці, - заявіла дзяржсакратар ЗША. - Урады, якія паважаюць правы чалавека і адлюстроўваюць волю свайго народа, больш стабільныя, бяспечныя і квітнеючыя ў доўгатэрміновай перспектыве. Яны з'яўляюцца лепшымі саюзнікамі ЗША».

Хілары Клінтан нагадала аб асаблівай адказнасці сваёй краіны ў справе абароны правоў чалавека.

«Тыя з нас, каму пашанцавала жыць у такіх краінах, як Злучаныя Штаты, маюць дадатковую адказнасць, па-першае - у захаванні пільнасці ў тым, што мы маем і ў рэалізацыі нашых абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў сябе дома, а па-другое - у тым, каб дапамагчы іншым атрымаць тое, што ёсць у нас - магчымасць жыць у годных умовах.

Мы будзем працягваць падтрымліваць і распаўсюджваць гэтыя асноўныя свабоды, мы будзем працягваць казаць аб прыгнёце там, дзе гэта адбываецца, мы будзем працягваць умацоўваць памяркоўнасць і мы будзем працягваць працаваць у напрамку стварэння больш справядлівага і бяспечнага свету.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках