Канцэрт Паліны Рэспублікі ў Вільні
10- 12.12.2012, 15:00
У суботу 15 снежня ў літоўскай сталіцы адбудзецца дабрачынны канцэрт Паліны Рэспублікі.
Ён пройдзе ў рамках праекта «Санта-Клаўс прыйшоў у горад» у рэстаране «Marceliukes Kletis» (Tuskulėnų gatvė 35). Пачатак - у 19.00.
Кошт квітка - 5 літаў. Білеты можна набыць пры ўваходзе ў рэстаран непасрэдна перад канцэртам. Колькасць месцаў абмежавана, папярэджваюць арганізатары канцэрта.
Усе сродкі будуць накіраваныя ў Дом сацыяльнай апекі дзяцей Антакальскага раёна г. Вільні.
Студэнты ЕГУ атрымаюць 30% зніжкі на ежу і напоі.
Канцэрт арганізаваны Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам і Домам аб'яднанай Беларусі ў Вільні. Праект рэалізуецца пры падтрымцы LitPro.