29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ельскі раён застаецца без святла

11
Ельскі раён застаецца без святла

На дадзены момант спецыялісты розных службаў вядуць аднаўленчыя работы ў Ельскім раёне.

Як паведамілі БелаПАН у Ельскім райвыканкаме, на дадзены момант прыкладна 70% тэрыторыі раёна застаецца без электрычнасці. У суседнім Нараўлянскім райвыканкаме сказалі, што электрычнасці не было ў дзесяці вёсках, а зараз знікла святло і ў самім райцэнтры. Праблемы пачаліся з-за багатых снегападаў. Верхавіны дрэў, якія ламаліся пад цяжарам снега, пашкодзілі электралініі ў лясным масіве. Паўсюдна вядуцца аднаўленчыя работы.

Праблемы са святлом працягваюцца ў Мазырскім раёне.

На прадпрыемстве «Мазырскі камунальнік» паведамілі, што праблемы з водазабеспячэннем узніклі з-за таго, што знікла электрычнасць на водазаборы. Зараз электразабеспячэнне адноўлена, але пакуль вада не дайшла да спажыўцоў. У некаторых мікрараёнах Мазыра пакуль няма і электрычнасці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках