28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці разбіраюць «гучную» справу

8
У Берасці разбіраюць «гучную» справу

Грамадскага актывіста абвінавачваюць «у спрыянні незаконнай міграцыі», якая выявілася ў дапамозе перасячэння беларуска-польскай мяжы грамадзянамі Індыі.

Як стала вядома charter97.org, ужо ў першы дзень працэсу Віталь Коўш выступіў з хадайніцтвам аб магчымасці больш дэталёва азнаёміцца з матэрыяламі справы, з якой вынікае, што ён дапамог васьмі індусам дабрацца да мяжы, зарыентавацца на мясцовасці, пасля чаго з дапамогай канату замежнікі паспрабавалі трапіць у Польшчу. Суддзя Берасцейскага раённага суда Мікалай Сянько гэтае хадайніцтва задаволіў і перанёс разгляд справы на 27 снежня.

Гэтая гісторыя атрымала шырокі розгалас дзякуючы сюжэтам Беларускай тэлевізіі, якое яшчэ да пачатку суда абвінаваціла 28-гадовага хлопца ва ўчыненні злачынства. Характэрна, што пастанова аб арышце Віталя Каўша была выдадзеная ў ліпені, аднак затрымаць яго пастанавілі 1 верасня ў вёсцы пад Берасцем, ужыўшы сілу і моцна збіўшы на вачах у жонкі і сына. Некалькі дзён пасля затрымання родныя Каўша не маглі даведацца, дзе ён знаходзіцца, пакуль не высветлілася, што Віталь утрымліваецца ў следчым ізалятары.

Між іншым, увосень у Інтэрнэце з'явіўся відэаролік, у якім сваю версію гэтых падзей выклалі грамадзяне Індыі, да таго часу ўжо дэпартаваныя за межы Беларусі. Індусы паведамілі, што ў Берасце іх марылі голадам, катавалі і выбівалі паказанні ў дачыненні да невядомых ім людзей. Адзін з герояў гэтага роліка распавядае, што яго падвезлі да незнаёмага дома і прымусілі рукой паказаць на гэтыя будынкі, здымаючы паказанні на відэакамеру.

Варта адзначыць, што Віталь Коўш актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю, не хаваў апазіцыйных поглядаў і браў удзел у шэрагу палітычных кампаній, у тым ліку - у якасці назіральніка на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Не выключана, што менавіта гэтая чыннасць Каўша паслужыла прычынай сёлетняга пераследу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках