28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча адзначае гадавіну ваеннага становішча

7

31 год таму камуністычны ўрад краіны ўвёў ваеннае становішча і забараніў прафсаюз «Салідарнасць».

Адпаведнае распараджэнне аддаў тагачасны прэзідэнт Польшчы Войцэх Ярузельскі.

Раніцай 13 снежня 1981 года супрацоўнікі тайнай паліцыі і польскай міліцыі прыступілі да арыштаў актывістаў дэмакратычнага руху. На вуліцы гарадоў краіны былі выведзеныя танкі і бронетэхніка, выйшлі ўзброеныя вайсковыя патрулі, улады адключылі тэлефонныя камунікацыі.

Па дадзеных польскага Інстытута нацыянальнай памяці за час дзеяння ваеннага становішча - са снежня 1981-га па ліпень 1983 года - загінулі па меншай меры 56 чалавек, забітых пры разгоне акцый пратэсту. Камісія польскага Сейма, створаная ў 1989 годзе, прыводзіла больш вялікія лічбы: 88 загінулых. Каля 10 тысяч чалавек, у асноўным актывісты апазіцыйнага прафсаюза «Салідарнасць», былі інтэрнаваныя, дзесяткі тысяч людзей падвергнуліся звальненням з працы і розным дысцыплінарным спагнанням.

У ліку тых, хто апынуўся за кратамі, былі і кіраўнік «Салідарнасці» Лех Валенса, які стаў пасля прэзідэнтам Польшчы, а таксама шматлікія палякі, якія пасля крушэння камунізму занялі кіруючыя пасады ў краіне.

Да 1988 года, сутыкнуўшыся з сур'ёзнымі хваляваннямі ў польскім грамадстве, Варшава прапанавала «Салідарнасці» і іншым апазіцыйным арганізацыям правесці перамовы. Яны прайшлі з лютага па красавік наступнага года. Старшынствавалі на перамовах Лех Валенса і міністр унутраных спраў Польшчы генерал Чэслаў Кішчак.

Улады спадзяваліся дамагчыся лаяльнасці з боку лідэраў апазіцыі, аднак на справе вынікам перамоў сталі грандыёзныя перамены ў польскім урадзе і грамадстве. У хуткім часе былі дэнансаваныя Ялцінскія пагадненні 1945 года, якія ляглі ў аснову падзелу Еўропы на капіталістычны Захад і сацыялістычны Усход, і ўпала Берлінская сцяна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках