23 красавiка 2024, aўторак, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макея пусцяць у Еўразвяз?

71
Макея пусцяць у Еўразвяз?

Аб такой магчымасці заявіла кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Майра Мора.

У Еўразвязе не выключаюць магчымасці прыпынення візавых абмежаванняў у дачыненні да міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, такія прэцэдэнты у дачыненні да высокапастаўленых дыпламатаў ужо былі, заявіла Майра Мора у інтэрв'ю агенцтву «Інтэрфакс».

«Я не магу выключаць, што сітуацыя, пра якую вы згадалі, будзе дадаткова абмяркоўвацца ў далейшым. Існуюць прэцэдэнты прыпынення Еўрапейскім Звязам сваіх санкцый у дачыненні да высокапастаўленых дыпламатаў, каб дазволіць ім выконваць свае дыпламатычныя функцыі», - адзначыла Майра Мора.

На пытанне аб тым, якім чынам ЕЗ можа весці дыялог з «неўязным» кіраўніком МЗС, М.Мора сказала, што «цяперашнія юрыдычныя рамкі абмежавальных мер прадугледжваюць выключэнні для паездак на міжнародныя форумы». «Напрыклад, спадара Макея запрашалі на нядаўнюю сустрэчу міністраў замежных спраў краін-удзельніц АБСЕ», - адзначыла кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ.

Яна лічыць, што «дыпламаты павінны рабіць сваю працу. Магчымасць падарожнічаць і сустракацца - частка гэтай працы», - дадала Майра Мора.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці будзе Савет ЕЗ да кастрычніка 2013 года вяртацца да пытання аб візавых абмежаваннях у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ заявіла, што «Савет сапраўды можа вярнуцца да гэтага пытання раней, калі ў Беларусі адбудуцца значныя падзеі».

Гаворачы аб магчымасці запрашэння кіраўніцтва Беларусі на саміт Усходняга партнёрства ў Вільню ў 2013 годзе, М.Мора заявіла, што «рашэнне трэба прыняць прымаючай краіне, у цесным узаемадзеянні з іншымі краінамі-членамі ЕЗ, з улікам стану спраў у сферы выканання правоў чалавека ў Беларусі». «Пазіцыя Беларусі будзе прынятая да ўвагі, як гэта і было ў мінулым», - адзначыла кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Менску.

Таксама Майра Мора нагадала, што вызваленне і рэабілітацыя асуджаных беларускіх палітыкаў і актывістаў з'яўляецца галоўнай умовай для аднаўлення поўнамаштабнага дыялогу паміж Брусэлем і Менскам.

«Вызваленне зняволеных, аднаўленне іх грамадзянскіх і палітычных правоў - неабходная папярэдняя ўмова аднаўлення поўнамаштабнага дыялогу. Затым мы маглі б з задавальненнем выслухаць спакойныя, канкрэтныя і канструктыўныя прапановы Беларусі, яе бачанне развіцця сваіх адносін з ЕЗ», - адзначыла яна.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках