28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

100 вёсак у Гомельскай вобласці застаюцца без святла

16
100 вёсак у Гомельскай вобласці застаюцца без святла

Па стане на раніцу 13 снежня без электрычнасці застаюцца больш за 100 вёсак у дзевяці раёнах Гомельскай вобласці.

Святла няма ў Мазырскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Кастрычніцкім, Светлагорскім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім, Жлобінскім і Лельчыцкім раёнах.

Усяго за апошнія двое сутак падача электрычнасці была перапыненая амаль у 300 населеных пунктаў Гомельскай вобласці. Падача электраэнергіі адноўленая пакуль у 183 вёсках, паведамілі БелаПАН у Гомельскім абласным упраўленні МНС.

Нагадаем, з-за наліпання снегу на правады і падзення дрэў на лініі электраперадачы 11-12 снежня ў Гомельскай вобласці адбылося масавае адключэнне населеных пунктаў ад энергазабеспячэння. Напрыклад, у Мазыры на працягу васьмі гадзін не было святла, вады і тэлефоннай сувязі.

У дзесятках школ чатырох раёнаў Гомельскай вобласці з-за адсутнасці святла былі адмененыя або скарочаныя заняткі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках