25 красавiка 2024, Чацвер, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя лаўрэаты прэмій ПЭН-цэнтра

Названыя лаўрэаты прэмій ПЭН-цэнтра

Савет беларускага ПЭН-цэнтра назваў лаўрэатаў сваіх прэмій.

Прэмія імя Алеся Адамовіча прысуджаная Аляксандру Фядуце за кнігу турэмнай лірыкі «Амерыканскія вершы» і Валерыю Булгакаву за кнігу публіцыстыкі «Беларусь 1994-2004 гг.: Разбудова дзяржавы і пераслед нацыі», перадае «Радыё Свабода».

Прэмія імя Францішка Багушэвіча прысуджаная Уладзіміру Ляхоўскаму за кнігу «Ад гоманаўцаў ды гайсакоў. Чыннасьць беларускіх маладзевых арганізацый у 2-й палове XIX ст. - 1-й палове XX ст. (да 1939 г.)» і Алесю Краўцэвічу за кнігу «Гедымін (1316-1341). Каралеўства Літвы і Русі».

Цэрымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбудзецца ў пачатку 2013-га года.

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1996 годзе, праз два гады пасля смерці пісьменніка і грамадскага дзеяча. Прэмія прысуджаецца за лепшыя публіцыстычныя творы, апублікаваныя ў мінулым годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках