25 красавiка 2024, Чацвер, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збіты ў РУУС вартаўнік апазнаў сваіх катаў

48
Збіты ў РУУС вартаўнік апазнаў сваіх катаў

Ахоўнік менскай аўтастаянкі Васіль Сарочык прайшоў працэдуру апазнання падазраваных у катаваннях.

Паводле яго слоў, для апазнання былі прапанаваныя чатыры чалавекі, сярод якіх ён убачыў траіх, якія яго катавалі, і аднаго, хто не ўдзельнічаў у збіцці, але прысутнічаў у той дзень у Ленінскім РУУС, паведамляе «Радыё Свабода».

Васіль Сарочык сказаў, што адзін з тых, хто яго збіваў, назваўся Алегам Жуком, яшчэ адзін - Раманам Бароўскім. Трэці адмовіўся называць сваё імя, але ўсе яны назвалі свае пасады і месца працы - следчыя Ленінскага РУУС Менска. Як паведаміў Васіль Сарочык, следчы Жанна Багданоўская - галоўная падазраваная ў збіцці - у працэдуры апазнання не ўдзельнічала.

Следчыя дзеянні праводзіць Следчы камітэт па горадзе Менску ў межах крымінальнай справы аб збіцці Васіля Сарочыка супрацоўнікамі міліцыі Ленінскага РУУС Менска.

У праваахоўныя органы вартаўнік звярнуўся пасля таго, як 14 лістапада яго некалькі гадзін збівалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку ў Ленінскім РУУС, вымушаючы прызнацца ў шэрагу крадзяжоў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках