19 красавiка 2024, Пятніца, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія камунальнікі рассылаюць віншаванні з пагрозамі

23

Адміністрацыя УП ЖРЭА №2 Фрунзенскага раёна ў гэтым годзе крэатыўна падышла да «выбівання» пазык за камунальныя паслугі.

Гараджане знайшлі ў сваіх паштовых скрынях віншаванне, якое адначасова можна лічыць пагрозай, піша onliner.by. З аднаго боку ЖРЭА выказвае «сардэчныя віншаванні і самыя добрыя пажаданні з надыходзячымі Калядамі і Новым Годам». З іншага - у гэтым жа тэксце папярэджвае, што «ў выпадку несвоечасовай аплаты УП ЖРЭА №2 будзе вымушана пакінуць Вас без вады, каналізацыі і святла».

У якасці падарунка тым, хто адумаецца і пагасіць пазыкі да 25 снежня, камунальнікі гатовыя адмовіцца ад прымусовага спагнання пені і разгледзець пытанне аб яе спісанні па звароце заяўніка.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках