25 красавiка 2024, Чацвер, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЖКГ і Мінадукацыі будуць шукаць «тэрарыстаў»

33
ЖКГ і Мінадукацыі будуць шукаць «тэрарыстаў»

Урад зацвердзіў пералік дзяржарганізацый, якія з'яўляюцца суб'ектамі, якія ўдзельнічаюць ў папярэджанні, выяўленні і спыненні тэрарыстычнай дзейнасці.

У адпаведнасці з пастановай урада N1129, у пералік, акрамя ведамстваў сілавога блока (Камітэт дзяржкантролю, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце, Следчы камітэт, органы пракуратуры, органы i падраздзяленнi па надзвычайных сітуацыях, мытня) уключаныя, у прыватнасці, міністэрства інфармацыі, міністэрства працы і сацыяльнай абароны, міністэрства гандлю, міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, міністэрства адукацыі і дзяржустановы адукацыі, паведамляе «Інтэрфакс».

Таксама ў пералік увайшлі асноўныя ведамствы эканамічнага блока: Нацбанк, Мінфін, Мінэканомікі, Мінэнерга, Мінпрам, Мінсувязі, Мінтранс.

Акрамя таго, у лік антытэрарыстычных ведамстваў уключаныя МПЗ, МЗС, міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, міністэрства юстыцыі, Дзяржкамітэт па маёмасці, Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях, органы і арганізацыі дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

У пералік дзяржарганізацый, якім ставіцца процідзеянне тэрарызму, дадаткова ўключаныя канцэрн «Белнафтахім», Беларуская чыгунка, вытворчае аб'яднанне «Белэнерга», нацыянальны аператар сувязі «Белтэлекам», нацыянальная авіякампанія «Белавія", Менскі метрапалітэн.

Разам з гэтым урад зацвердзіў у новай рэдакцыі палажэнне аб парадку прадастаўлення матэрыяльна-тэхнічных і фінансавых сродкаў, інфармацыі, транспартных сродкаў і сродкаў сувязі, медыцынскага абсталявання і лекавых сродкаў пры правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі.

У прыватнасці, пры правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі транспартныя сродкі павінныя прадастаўляцца з запасам паліва, неабходным для паездкі на адлегласць не менш за 100 кіламетраў.

Зброя і баявая тэхніка даюцца з боекамплектам.

Аператары і ўладальнікі сетак і сродкаў электрасувязі абавязаныя прадаставіць паслугі сувязі ў першачарговым парадку, па запыце кіраўніка аператыўнага штаба, які кіруе контртэрарыстычнай аперацыяй.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках