20 красавiка 2024, Субота, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макаева будуць судзіць за акцыю ў гадавіну Слуцкага паўстання

15
Макаева будуць судзіць за акцыю ў гадавіну Слуцкага паўстання

Маёр і падпалкоўнік Капыльскага РАУС прыехалі ў Менск да Алеся Макаева, каб скласці пратакол аб арганізацыі «несанкцыянаванага мітынгу».

Актывіст не згодны з прад'яўленым абвінавачваннем, якое зафіксавана ў пратаколе, піша «Белорусский партизан».

13 снежня на працу да намесніка старшыні руху салідарнасці «Разам» Алеся Макаева прыехалі два супрацоўнікі Капыльскага РАУС: маёр Шапашнікаў А.Г. і падпалкоўнік намеснік начальніка РАУС. Міліцыянты апыталі Алеся Макаева і склалі пратакол аб арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу. Паперы склалі на беларускай мове.

Пратакол складзены па частцы 3 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. 1 снежня, паводле пратаколу, каля 12 гадзін дня ў аг. Грозаў Капыльскага раёна Менскай вобласці праведзены мітынг, арганізатарам якога з'яўляецца Алесь Макаеў. Адміністрацыйнае правапарушэнне здзейснена паўторна на працягу года (20 снежня 2011 года А.Макаева судзілі за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства). Актывісту ставяць у віну тую акалічнасць, што не атрымаў дазвол на мітынг у Капыльскім райвыканкаме.

У тлумачальнай Алесь Макаеў не пагадзіўся з прад'яўленым яму абвінавачваннем: заяўку ў Слуцкі райвыканкам падавала Партыя БНФ, аднак дазволу не атрымала.

Варта адзначыць, што міліцыя шукае Алеся Макаева ўжо больш за тыдзень. Не паспеў актывіст разам з дзецьмі вярнуцца з лячэння з-за мяжы (вярнуўся ўвечары 11 снежня), як Капыльская міліцыя ледзь не ўсім складам з'явілася ў Менск па душу Алеся Макаева.

1 снежня актывісты Партыі БНФ, руху «За свабоду», БХД праехаліся па месцах, звязаных са Слуцкім паўстаннем. Паездку арганізаваў рух салідарнасці «Разам».

Партыя БНФ падавала заяўку на мітынг у Слуцку 1 снежня, але не атрымала дазволу.

Паездка пачалася з візіту да памятнага крыжа міліцыянтаў з Капыльскага раёна, якія запісалі нумар аўтобуса, пашпартныя дадзеныя арганізатара Алеся Макаева, аднак іншых перашкод урачыстасці не чынілі.

Удзельнікі акцыі праехалі па маршруце Грозаў-Семежава-Вызна, па месцах, звязаных з паўстаннем.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках