19 красавiка 2024, Пятніца, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працэс Дорна: Рабін дзейнічаў з дазволу райвыканкама

16
Працэс Дорна: Рабін дзейнічаў з дазволу райвыканкама

У судзе Цэнтральнага раёна Менска працягваецца разгляд справы старшыні юдэйскага рэлігійнага аб'яднання.

13 снежня адным са сведкаў выступіла намесніца пракурора Воранаўскага раёна Людміла Сазон. Яна ў мінулым годзе праводзіла праверку дома Хафеца-Хаіма ў пасёлку Радунь, піша «Наша Нiва».

З ейных слоў, у лютым 2011-га ў Воранаўскім пракуратуру паступіла заява ад жанчыны. Яна прачытала ў адной з газет нататку аб вывазе дома, дзе калісьці жыў духоўны лідэр габрэйскай грамады Хафец-Хаім, у ЗША. І прасіла спраўдзіць, ці не быў будынак гістарычна-культурнай каштоўнасцю.

Высветлілася, што дом быў пабудаваны прыкладна ў 1900 годзе, але не з'яўляўся гістарычна-культурнай каштоўнасцю. У 2001-м яго выкупіла юдэйскае рэлігійнае аб'яднанне.

Са слоў намесніка пракурора, на разбор і вываз дома быў дазвол мясцовых улад. Дакументаў аб гэтай справе не захавалася. Гэта пацвердзілі супрацоўнікі райвыканкама падчас апытання. Але тады не правяралася законнасць вывазу дома.

Юрый Дорн абвінавачваецца ў «атрыманні хабару», «перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў», «ухіленні ад выплаты падаткаў», «крадзяжы або пашкоджанні дакументаў, штампаў, пячатак», «службовай фальсіфікацыі».

Адзін з эпізодаў і звязаны з домам у Радуні. Паводле версіі следства, Дорн яшчэ ў 2001-2002 разабраў і вывез з пасёлка праз Літву ў ЗША дом рабіна Хафеца-Хаіма. Каб атрымаць будынак, ён выкупіў у пасёлку некалькі кватэр, якія і абмяняў на той дом. Паводле версіі абвінаваўцы, злачынства ў тым, што Юрый Дорн ад імя аб'яднання ўкладаў умовы, а напраўду рабіў гэта без пастановы ўправы і не перадаваў дакументы ў бухгалтэрыю.

Вінаватым сябе старшыня аб'яднання не прызнае.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках