19 красавiка 2024, Пятніца, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за ДТЗ у цэнтры Менска спыніўся трамвайны рух

17

Гэта другі затор за два апошнія дні.

На трамвайным кальцы на вуліцы Казлова другі дзень запар утвараюцца заторы. Учора трамваі спыніліся ў другой палове дня, сёння - прыблізна ў 14 гадзін, піша «Наша Нiва».

У сацыяльных сетках нават з'явіліся паведамленні аб тым, што адзін з трамваяў сышоў з рэек.

Як растлумачыў намеснік дырэктара трамвайнага парку па бяспецы руху Зміцер Сасновіч, прычынай сённяшняга інцыдэнту стала ДТЗ на маршруце трамвая. Учора трамваі спыніліся з-за машыны, якая стаяла на рэйках без уключаных габарытных агнёў і аварыйных сігналаў. Трамваі з рэек не схадзілі, падкрэсліў намеснік дырэктара.

Нагадаем, што з-за складаных умоў надвор'я Дзяржаўтаінспекцыяй уведзены план «Надвор'е» на большай частцы тэрыторыі краіны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках