29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэргі на польска-беларускай мяжы

16
Чэргі на польска-беларускай мяжы

Каб выехаць з Польшчы, грузавым аўтамабілям даводзіцца чакаць на пераходзе ў Кузніцы 34 гадзіны, а ў Баброўніках - 32 гадзіны.

На гэтых пераходах знаходзіцца каля 400-450 грузавікоў. Гэта больш, чым у папярэднія 5 дзён. Легкавікі пераязджаюць мяжу без істотных затрымак.

«Чарга з аўтамабіляў складае каля 15 кіламетраў, да Саколкі. Час чакання складае 34 гадзіны. Падчас выходных чэргі заўсёды растуць», - паведаміў «Радыё Рацыя» дзяжурны афіцэр памежнага перахода Кузніца.

З беларускага боку і грузавыя, і легкавыя самаходы пераязджаюць мяжу з Польшчай у Кузніцы без затрымак. Павелічэнне чэргаў прыкметнае і на памежным пераходзе ў Баброўніках, тут чарга грузавых аўтамабіляў дасягае 10-11 кіламетраў.

Паводле інфармацыі агенцтва РАР сітуацыя на мяжы сёння крыху лепшая, чым у мінулыя выходныя. Тады ў чарзе ў Кузніцы і Баброўніках даводзілася стаяць больш за 2 дні.

Чэргі на мяжы звязаныя з блізкімі святамі. Памежнікі мяркуюць, што, як і ў мінулыя гады, чэргі пратрымаюцца да Калядаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках