25 красавiка 2024, Чацвер, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар едзе на «Камволь»

35
Дыктатар едзе на «Камволь»

Лукашэнка азнаёміцца з фінансава-эканамічным станам прадпрыемства, вытворчым працэсам, агледзіць выставу прадукцыі, што на ім вырабляецца.

Яму даложаць аб «прапановах па рэалізацыі на прадпрыемстве інвестыцыйнага праекта па стварэнні і арганізацыі новага высокатэхналагічнага комплексу па выпрацоўцы 4 млн.м тканіны ў год і крыніцах яго фінансавання», піша БелТА.

ААТ «Камволь» з'яўляецца адзіным у краіне прадпрыемствам па вытворчасці камвольнай тканін. Яно спецыялізуецца на выпуску чысташэрсцяных і паўшарсцяных тканін касцюмнага і плацельнага прызначэння, прадукцыі для сілавых структур.

Праца прадпрыемства на працягу шэрагу гадоў характарызуецца скарачэннем аб'ёмаў вытворчасці прадукцыі, нізкай загрузкай магутнасцяў, адмоўнымі фінансавымі вынікамі. З 2007 года ААТ «Камволь» штогод аказваецца дзяржаўная падтрымка. Аднак нават гэта не дазволіла выправіць сітуацыю. Прадпрыемствам у 2011 годзе атрыманыя чыстыя страты ў суме Br1,2 млрд. У 2012 годзе сітуацыя пагоршылася. За студзень-лістапад 2012 года аб'ём вытворчасці прадукцыі ў фактычных коштах склаў Br75,6 млрд. За гэты перыяд выраблена 1,1 млн. пагонных метраў тканін, 441 т пражы. За студзень-кастрычнік чыстыя страты склалі Br9,5 млрд., рэнтабельнасць - мінус 3,7%. На 1 лістапада крэдыторская запазычанасць склала Br31,4 млрд., у тым ліку пратэрмінаваная Br21,7 млрд. Крэдыторская запазычанасць і пратэрмінаваная яе частка павялічыліся ў параўнанні з пачаткам года ў 1,7 разы. Тэхналагічная адсталасць вытворчасці і зношанасць абсталявання не дазваляюць прадпрыемству выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыі як па якасці, так і па кошце.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках