16 красавiка 2024, aўторак, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы трымаюць «руку на пульсе»

1
Праваабаронцы трымаюць «руку на пульсе»

Падрыхтаваны агляд «Становішча праваабаронцаў у Беларусі ў перыяд з 19 кастрычніка па 19 лістапада 2012 года».

Сярод найбольш значных парушэнняў Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі называе ціск падатковых органаў, адміністрацыйны пераслед, ліквідацыю праваабарончай арганізацыі «Платформа» і канфіскацыю офіса ліквідаванага ў свой час ПЦ «Вясна».

Такім чынам, у перыяд з 19 кастрычніка па 19 лістапада 2012 года місія вызначыла найбольш значныя факты парушэння правоў і магчымасцей для дзейнасці праваабаронцаў. А менавіта: ціск на праваабаронцаў праз падатковыя прэтэнзіі (Алег Волчак, Леанід Судаленка, Таццяна Рэвяка), ціск на праваабаронцаў праз адміністратыўны пераслед (Раман Кісляк - прымусовая дактыласкапія, Павел Левінаў - штраф за пераход дарогі ў неналежным месцы каля будынка Віцебскага КДБ, дзе напярэдадні адбыўся выбух), ліквідацыя праваабарончай арганізацыі «Платформа», адмова ва ўездзе праваабаронцам з іншых краін (Хезер МакГіл, прадстаўнік Міжнароднай Амністыі), пагаршэння ўмоў утрымання Алеся Бяляцкага - абмежаванне на перадачы, канфіскацыя офіса ліквідаванага ПЦ «Вясна».

Місія лічыць адсочванне становішча праваабаронцаў адной са сваіх прыярытэтных задач, так як спыненне або паслабленне працы менавіта праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый стварае ўмовы для далейшага ціску ўладаў на актывістаў, апазіцыйных палітыкаў, іншыя грамадзянскія арганізацыі і групы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках