28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Польшча разлічвае на перадачу абломкаў Ту-154

8
Радаслаў Сікорскі: Польшча разлічвае на перадачу абломкаў Ту-154

Радаслаў Сікорскі разлічвае, што Расея перадасць польскаму боку абломкі самалёта Ту-154, які разбіўся ў красавіку 2010 года пад Смаленскам.

На прэс-канферэнцыі па выніках перамоў з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым у Маскве, Радаслаў Сікорскі падкрэсліў, што «зацягванне з перадачай абломкаў ляжа ценем на двухбаковыя адносіны», паведамляе ВВС.

Між тым кіраўнік МЗС Расеі заявіў, што Масква імкнецца зрабіць усё магчымае, каб перадаць Польшчы абломкі паветранага судна як мага хутчэй.

«Мы хочам, і гэта наша агульная зацікаўленасць, як мага хутчэй завяршыць расследаванне, перадаць польскаму боку абломкі самалёта. Будзем рабіць усё крокі, каб гэта адбылося хутчэй», - сказаў Лаўроў.

Самалёт Ту-154, на якім ляцеў прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі і іншыя высокапастаўленыя палітыкі, разбіўся пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года. Паводле дадзеных расследавання, пры пасадцы ў густым тумане ён зачапіўся за верхавіны дрэў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках