БАТЭ запросіць іспанскага трэнера
2- 17.12.2012, 15:04
Ён будзе трэніраваць дублюючы склад каманды.
Пра такія планы ў інтэрв'ю сайту goals.by распавёў галоўны трэнер барысаўскага клуба Віктар Ганчарэнка.
«Возьмем іспанскага спецыяліста з улікам таго, што ён не толькі будзе навучаць дзяцей, але і зоймецца павышэннем кваліфікацыі трэнераў», - сказаў Ганчарэнка.
Нагадаем, у БАТЭ ўжо працуе трэнер па фізпадрыхтоўцы іспанец Хасэ Пастар Верчылі.