19 красавiка 2024, Пятніца, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З «Граніту» звальняюць яшчэ аднаго прафсаюзнага актывіста

9
З «Граніту» звальняюць яшчэ аднаго прафсаюзнага актывіста

На гэты раз кіраўніцтва прадпрыемства шукае прычыны, каб пакараць скарбніка арганізацыі гэтага прафсаюза Анатоля Ліцвінку.

Па словах актывіста, амаль штодня прадстаўнікі адміністрацыі «Граніту» патрабуюць ад яго тлумачальныя, на падставе якіх робяцца заўвагі, якія могуць стаць падставай для звальнення, піша ПЦ «Вясна».

Раней такі ж ціск адчувала жонка Анатоля Ліцвінкі - Людміла, якая таксама працавала на «Граніце» і была звольненая за сувязь са створаным на прадпрыемстве незалежным прафсаюзам. Усе спробы Людмілы Ліцвінка працаўладкавацца ў іншых арганізацыях Лунінецкага раёна застаюцца беспаспяховымі. Ёй адмаўляюць, як толькі ў аддзелах кадраў высвятляюць, што паслужыла прычынай звальнення з «Граніту».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках