20 красавiка 2024, Субота, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень цвярозасці ў Менску: купіў выпіўку - прыбяры снег

63
Дзень цвярозасці ў Менску: купіў выпіўку - прыбяры снег

Жыхар Менска пайшоў у краму, а трапіў на папраўчыя работы.

Гісторыю аб новых метадах працы беларускай міліцыі распавёў чытач charter97.org.

У так званы «Дзень цвярозасці» 15 снежня жыхар Менска «без праблем у краме набыў спіртное, прычым зрабіў гэта не адзін, а такіх людзей вакол было чалавек 20. Алкаголь прадаваўся свабодна. Далей выйшаўшы з крамы быў сустрэты АМАПаўцамі і праведзены ў аўтобус. На пытанне: «А вы не ведаеце, што сёння «дзень цвярозасці» тут жа прапанавалі выпраўленне».

«Усіх, хто купіў спіртное (гэта раён Паўднёва-Захаду) павезлі ў Масюкоўшчыну, дзе размешчаны дзіцячы дом. Выдалі рыдлёўкі і прапанавалі папрацаваць. Пры гэтым ніякага штрафу, а тое самае спіртное, якое яны набылі, міліцыяй не было канфіскавана. Пасля працы яно было распіта, а міліцыя з мірам усіх адпусціла», паведаміў чытач.

Нагадаем, на аператыўнай нарадзе 10 снежня старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька загадаў павысіць якасць уборкі Менска ад снегу і даў даручэнне прааналізаваць «эфектыўнасць выкарыстання бюджэтных сродкаў, спецыялістаў, тэхнікі, а таксама больш актыўна прыцягваць да работ грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, раней судзімых і не маюць пэўнага месца жыхарства».

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках