29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ЗША адзначылі Дзень Герояў

11

16 снежня ў Хайленд Парку ў штаце Нью-Джэрсі адбылося святкаванне Дня Герояў - 92-й гадавіны Слуцкага паўстання.

Беларусы штатаў Нью-Йорк і Нью-Джэрсі сабраліся разам, каб ушанаваць памяць тых, хто адстойваў незалежнасць роднай зямлі ў няроўным па сіле і колькасці баі з бальшавіцкай арміяй у лістападзе-снежні 1920 года ў Слуцкім раёне.

Дзень пачаўся з літургіі і паніхіды ў памяць аб загінуўшых героях Слуцкага збройнага чыну, якая была праведзеная ў царкве Святой Жыровіцкай іконы Божай маці. Пасля службы ў грамадскім зале царквы адбылася афіцыйная частка, дзе выступілі прадстаўнікі беларускай абшчыны ў Амерыцы. Старшыня аддзела Беларуска-амерыканскага аб'яднання з Нью-Джэрсі Юрый Азарка на англійскай мове распавёў амерыканскім гасцям гісторыю Слуцкага збройнага чыну. Наступным з прамовай выступіў Іван Грышкевіч і прадстаўнік беларускай моладзі з Нью-Йорка Яўген Барысевіч. Традыцыйна, гасцям быў паказаны фільм «Слуцкі збройны чын» канала «Белсат».

Пасля заканчэння афіцыйнай часткі беларусы адправіліся на могілкі беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, каб ускласці вянок да помніка беларускім байцам, героям Слуцкага збройнага чыну.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках