29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ператрус на Шклоўскай папяровай фабрыцы

117
Ператрус на Шклоўскай папяровай фабрыцы

Супрацоўнікі Аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і Дэпартамента фінансавых расследаванняў апячаталі і адбіраюць дакументы.

Як паведаміў сайту charter97.org адзін з рабочых, супрацоўнікі АБЭЗ і ДФР прыехалі на фабрыку сёння раніцай. Ператрусы прайшлі ў кабінетах кіраўніцтва прадпрыемства.

Прычына візіту ў тым, што тры гады таму прадпрыемства ўзяло вялікі крэдыт на мадэрнізацыю, але грошы былі выкарыстаныя не па прызначэнні. Так, замест новага абсталявання куплялася старое, былое ва ўжыванні. У дакументах і справаздачах яно праходзіла ў якасці новага.

Выдача крэдыту і яго выкарыстанне, па словах рабочых, адбывалася з маўклівай згоды кіраўніцтва Магілёўскай вобласці.

Шклоўская папяровая фабрыка з'яўляецца адным з іх найбольш значных для эканомікі раёна прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках