28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран праз санкцыі недалічыўся паловы нафтавых паступленняў

9
Іран праз санкцыі недалічыўся паловы нафтавых паступленняў

Эканамічныя санкцыі, накладзеныя ЗША і Еўразвязам на Іран, прычыніліся да скарачэння паступленняў у бюджэт краіны ад продажу нафты ў два разы.

Пра гэта заявіў міністр эканомікі Ірана Шамсэдзін Хусэйні (Shamseddin Hosseini), паведамляе Reuters са спасылкай на мясцовую прэсу.

Хусэйні падкрэсліў, што да канца гэтага года (каляндарны год у Іране заканчваецца 20 сакавіка 2013 г) ураду краіны стане сродкаў для выплаты заробкаў. Ва ўрадзе, аднак, падказваюць, што ў наступным каляндарным годзе Ірану праз нястачу «нафтавых грошай» прыйдзецца скараціць бюджэт, паведамляе Lenta.ru.

У пераліку санкцый, ужытых да Ірану, - эмбарга на куплю іранскай нафты, якое ўвайшло ў дзеянне з 1 ліпеня гэтага года. Забарона ўжо прычынілася да таго, што пастаўкі нафты з Ірана еўрапейцам спыніліся, а аб'ём іранскага нафтавага экспарту ў краіны Азіі ўпаў на 10-30 адсоткаў.

Паводле звестак Міжнароднага энергетычнага агенцтва, у лістападзе гэтага года экспарт нафты з Ірана ацэньваўся ў 1,3 мільёна барэляў у дзень. Для параўнання, год таму за той жа перыяд дзённы экспарт склаў 2,3 мільёны барэляў.

Увядзенне санкцый уладамі ЗША і ЕЗ звязаныя з распрацоўкамі Тэгерану ў ядзернай сферы. На Захадзе мяркуюць, што іранская старана займаецца распрацоўкай ядзернай зброі, аднак у Іране сцвярджаюць, што атамная праграма носіць выключна мірны характар.

Акрамя скарачэння бюджэтных паступленняў ад продажу нафты, Іран праз санкцыі таксама сутыкнуўся з дэфіцытам замежнай валюты і імклівым падзеннем курсу нацыянальнай валюты - рыяла. З пачатку гэтага года рыял патаннеў амаль у тры разы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках