24 красавiка 2024, Серада, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла будзе судзіцца з Мінфінам

12
Гары Паганяйла будзе судзіцца з Мінфінам

Праваабаронца патрабуе кампенсацыі за маральную шкоду ад абмежавання права на выезд за мяжу.

21 снежня а 16:00 у судзе Маскоўскага раёна пачнецца слуханне справы паводле пазову кіраўніка юрыдычнага аддзялення Беларускага Хельсінскага Камітэта (БХК) Гары Паганяйлы да Міністэрства фінансаў аб спагнанні грашовай кампенсацыі за маральную шкоду.

Гэтыя патрабаванні звязаныя з абмежаваннем права праваабаронцы на выезд за мяжу ў сакавіку-чэрвені гэтага года. Трэцімі асобамі будуць Міністэрства юстыцыі і МУС.

Як паведамляе сам Гары Паганяйла, справа з'яўляецца прэцэдэнтнай, чакаецца сур'ёзная прававая дыскусія паміж сторанамі-ўдзельнікамі працэсу. Хаця, прызнаецца праваабаронца, пастанова суда цалкам прагназаваная.

Кіраўнік юрыдычнага аддзела БХК запрашае ўсіх ахвотных папрысутнічаць на адкрытым працэсе. «Будзе павучальна і, не выключана, весела!», - кажа ён.

Нагадаем, 15 сакавіка Гары Паганяйлу ў Аддзеле грамадзянства і міграцыі паведамілі, што ён з'яўляецца невыязным з Беларусі. Прычынай забароны на выезд юрыста БХК назвалі суд, якога не было.

22 чэрвеня праваабаронца дамогся свайго выключэння са спісаў невыязных. Суд пастанавіў, што прозвішча Паганяйлы трапіла ў спіс невыязных праз «тэхнічную хібу», чаго не адмаўляў адзін з адказчыкаў - Міністэрства юстыцыі. Суддзі спатрэбілася два паседжанні, каб прызнаць права юрыста на выезд за мяжу.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках