19 красавiка 2024, Пятніца, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верніка «Новага жыцця» дапыталі контрвыведнікі

27
Верніка «Новага жыцця» дапыталі контрвыведнікі

Допыт адбыўся 16 снежня і доўжыўся 4 гадзіны.

Юрыст царквы «Новае жыццё» Сяргей Луканін адзначае, што хлопец, які цяпер служыць у войску, не хаваў сваіх рэлігійных перакананняў. Але ўсё роўна для яго гэта быў вялікі стрэс, піша «Наша Ніва».

У навабранца распытвалі, з якімі краінамі ў царквы ёсць сувязі, хто такі Сяргей Луканін, адкуль у «Новага жыцця» грошы.

Юрыст адзначыў, што «мы нічога не ўтойваем: грошы ў нас толькі ад нашых вернікаў».

Сяргей Луканін называе сябе публічнай асобай і не думае, што інфармацыі пра яго няма ў спецслужбаў. У дадатак, ён упэўнены, што яго тэлефон праслухоўваецца. Луканін паведаміў, што падобныя размовы і допыты адбываюцца перыядычна ў пастараў і вернікаў.

Пратэстанцкая царква «Новае жыццё» знаходзіцца ў Менску. Яна трапляла некалькі разоў у скандалы праз тое, што ўлады спрабавалі забраць будынак царквы. Пачалося гэта ў 2006 годзе, калі многія вернікі гэтай царквы ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў. Апошні раз патрабаванне вызваліць будынак паступала ў канцы лістапада. Але праз тыдзень менскія ўлады адмовіліся ад сваіх прэтэнзій.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках