18 красавiка 2024, Чацвер, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчук знайшоў шкло ў слоіку з ікрой «Санта Брэмар»

41

Жыхар Менска сцвярджае, што выявіў у прадукцыі «Санта Брэмар» кавалак шкла.

«У слоіку з ікрой «Санта Брэмар» апынуўся кавалак шкла, прычым такога памеру, што я яго з банкі з цяжкасцю дастаць змог, - паведаміў Зміцер. - Шкло ляжала на самым дне, таму выявілася, калі ад ікры ужо мала што засталося. Як такое магло адбыцца?»

Гэтае пытанне разам са здымкамі журналісты пераадрасавалі вытворцу. У «Санта Брэмар» шчыра здзівіліся, піша onliner.by.

«На нашым прадпрыемстве ўкаранёная і сертыфікаваная сістэма бяспекі харчовых прадуктаў на аснове прынцыпаў HACCP, - паведамілі спецыялісты. - Для прадухілення магчымасці траплення старонніх прадметаў у прадукцыю пры яе фасаванні і ўпакоўванні намі прымаецца шэраг мер. А менавіта: ажыццяўляецца двухразовае механічнае перагортванне слоікаў c адначасовым паветраным абдзіманнем перад падачай яе на ўпакоўванне; рабочым на лініі падачы слоікаў на дазатар ікры ажыццяўляецца пастаянны візуальны кантроль слоікаў. Пры выяўленні слоікаў з парушанай цэласнасцю выдаляецца не толькі гэтая банка, але і пяць суседніх з ёй з абодвух бакоў. Акрамя таго, пасля дазавання і укупоркі кожная адзінка гатовай упакаванай прадукцыі праходзіць кантроль на дэтэктары старонніх прымешак X-Rау. Дадзеная аперацыя з'яўляецца крытычнай кантрольнай кропкай працэсу ў рамках сістэмы HACCP, яе ажыццяўляе навучаны, замацаваны распараджэннем начальніка цэха супрацоўнік. На працоўным месцы маецца інструкцыя па працы на дэтэктары».

У «Санта Брэмар» кажуць: дэтэктар старонніх прымешак з'яўляецца дарагім абсталяваннем, аднак прадпрыемства набыло яго і зрабіла ўсё карэкціруючыя дзеянні, якія дазваляюць мінімізаваць рызыку траплення старонніх прадметаў у гатовую прадукцыю.

«У паведамленні адсутнічае інфармацыя пра дату вытворчасці прадукцыі. Па гэтай прычыне мы не можам вызначыць змену, у якой, магчыма, было дапушчана парушэнне ў кантролі, і ажыццявіць поўнае службовае расследаванне. У рамках ужо праведзеных праверачных мерапрыемстваў мы ўстанавілі, што ў цэху ў поўным аб'ёме ажыццяўляюцца ўсе папераджальныя меры кантролю, усё абсталяванне працуе бесперабойна. Улічваючы ўсе мерапрыемствы па забеспячэнню бяспекі прадукцыі, форму і памеры фрагмента шкла, мы можам усумніцца ў магчымасці яго траплення ў прадукт у працэсе вытворчасці», - адзначылі спецыялісты.

Тым не менш вытворца паабяцаў правесці дбайны разгляд: «Прымаючы пад увагу сур'ёзнасць патэнцыйнай небяспекі, гарантуем, што правядзем працэс вытворчага расследавання ў поўным аб'ёме».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках