29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар на «Рэчыцадрэве»

29
Пажар на «Рэчыцадрэве»

Паведамленне аб узгаранні паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання Рэчыцкага РАНС а другой гадзіне ночы.

Да месца здарэння выехалі баявыя разлікі ратавальнікаў. Па прыбыцці было ўстаноўлена, што ў цэху вытворчасці пліт са спрэсаванага драўнянага пілавіння адбылося загаранне трэцяй лініі сушыльнага абсталявання, піша «Ежедневник».

У 1.52 пажар удалося лакалізаваць, а ў 2.12 - цалкам ліквідаваць. Агнём пашкоджаная тэхналагічная ўстаноўка, якая складаецца з барабана, двух цыклонаў і паветранадзімалкі. Аператыўнай ліквідацыі НС спрыяла тое, што сушыльнае абсталяванне размяшчаецца па-за вытворчага корпуса завода.

Як паведаміла прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, прычынай пажару стала механічнае разбурэнне вузлоў і дэталяў. У прыватнасці, са строю выйшла электрамуфта барабана.

Памер матэрыяльнай шкоды і колькасць выратаваных каштоўнасцей устанаўліваецца.

Варта адзначыць, у цяперашні час уся дрэваапрацоўчая прамысловасць знаходзіцца ў зоне асаблівай увагі і пільнай цікавасці Лукашэнкі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках