29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест следчых дзеянняў - збор асабістай інфармацыі

3
Замест следчых дзеянняў - збор асабістай інфармацыі

У рамках расследавання крымінальнай справы па факце падпалу 6 лістапада Літоўскай амбасады ў Менску да гэтага часу праводзяцца розныя следчыя дзеянні.

Следства вядзе Партызанскі следчы камітэт Менска, аднак, паралельна з пошукам злачынцаў, мясцовыя «пінкертоны» імкнуцца атрымаць як мага больш асабістай інфармацыі ад удзельнікаў розных нефармальных груп, піша ПЦ «Вясна».

Для гэтага раённым упраўленнем унутраных спраў было даручана ўзяць тлумачэнні ў тых, хто нейкім чынам трапіў у поле зроку міліцыі як радыкальны актывіст. Насцярожвае тое, што побач са звыклым і лагічным: «Дзе вы знаходзіліся ў дзень нападу на амбасаду 6 лістапада?» - у спісе яшчэ дзесятак пытанняў, якія не маюць прамога дачынення да крымінальнай справы. Напрыклад:

- Ці з'яўляецеся вы сябрам якіх-небудзь арганізацый?

- Ці ўдзельнічаеце ў мітынгах, сходах?

- Ці даводзілася раней быць затрыманым? Па якім артыкуле?

- Якія інтэрнэт-сайты наведваеце? Пад якім нікам?

- Ці выязджаеце за мяжу, у якія краіны?

У канцы апытання супрацоўнік міліцыі павінен таксама запоўніць спецыяльную графу: «Эмацыянальны стан падчас допыту».

Перш за дапыталі тых, хто калісьці праходзіў у якасці сведкаў або падазраваных па справе менскіх анархістаў два гады таму. Акрамя апытання ў іх бралі адбіткі пальцаў і ўзоры сліны.

У гэтыя «чорныя спісы», дарэчы, трапіў і былы палітвязень Уладзімір Яроменак, якога 29 лістапада гвалтоўна завезлі ў Партызанскі РУУС, каб ён даў тлумачэнні з нагоды інцыдэнту каля Літоўскай амбасады. Аднак у той дзень ён знаходзіўся ў РУУС Маскоўскага раёна і таму апытанне доўжылпся ўсяго некалькі хвілін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках