29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча зніжае кошты на газ для насельніцтва

43
Польшча зніжае кошты на газ для насельніцтва

Упраўленне рэгулявання энергетыкі Польшчы абвясціла аб зніжэнні ў сярэднім на 10% тарыфаў на газ для насельніцтва.

Карэкцыя коштаў стала магчымай дзякуючы дасягнутаму ў лістападзе пагадненню з «Газпрамам», які пасля шматмесячных перамоваў пагадзіўся знізіць кошт на газ для Польшчы больш чым на 15%, паведамляе РІА Новости.

Тарыфы для прамысловых спажыўцоў у Польшчы рашэннем рэгулятара зніжаюцца менш істотна: на 2-4%, гаворыцца ў паведамленні ведамства. Аб'яўленыя ў панядзелак кошты будуць дзейнічаць да 20 верасня 2013 года.

«Газпрам» і польская PGNIG SA 5 лістапада 2012 года падпісалі дадатковае пагадненне да кантракту, якое змяняе яго коштавыя ўмовы на пастаўку газу ў Польшчу па газаправодзе «Ямал-Еўропа». Па заявах польскіх уладаў, кошт паліва быў зніжаны больш чым на 15% і наблізілася да коштаў на газ для нямецкага рынку.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках