23 красавiка 2024, aўторак, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газета «Новы час» ужо год не даходзіць да Статкевіча

Газета «Новы час» ужо год не даходзіць да Статкевіча

Рэдакцыя змагаецца за правы палітвязня атрымліваць незалежнае выданне.

Ужо на працягу года газета, на якую рэдакцыя падпісала палітвязня, не трапляе да адрасата - адміністрацыя папраўчых устаноў спасылаецца на адсутнасць выдання ў каталогу «Белпошты», паведамляе прэс-служба БАЖ.

У лістападзе галоўны рэдактар газеты Аляксей Кароль звяртаўся з афіцыйнай скаргай на гэты конт у Дэпартамент выканання пакаранняў (ДВП) МУС, Упраўленне ДВП па Магілёўскай вобласці, пракуратуру Магілёўскай вобласці і магілёўскую турму № 4, дзе ўтрымліваюць Мікалая Статкевіча.

Рэдактар сказаў, што «Новы час» - афіцыйна зарэгістраванае выданне, і што «ні Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, ні правілы ўнутранага распарадку не ўтрымліваюць абмежаванняў на атрыманне выданняў, аформленых выключна па каталогу «Белпошты». Акрамя таго, пералік забароненых для атрымання і распаўсюджвання ў месцах зняволення выданняў (арт. 89 ч.2 Крымінальна-выканаўчага кодэкса) уключае ў сябе толькі газеты, «якія прапагандуюць вайну, распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, гвалт і жорсткасць, выданні парнаграфічнага характару », - падкрэсліваў Кароль.

Па сутнасці адпісаліся рэдакцыі толькі з магілёўскай турмы і з Упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў (УДВП) па Магілёўскай вобласці. (Магілёўская пракуратура і МУС перанакіравалі скаргу ў той жа УДВП).

Начальнік турмы № 4 Дмітраў адказаў, што Статкевіч «падпісваецца на друкаваныя СМІ, якія атрымлівае ў поўным аб'ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны». А «па пытанні афармлення падпіскі на газету «Новы час» да адміністрацыі турмы не звяртаўся». Дастаўка ж «можа быць арганізавана ў выпадку афармлення падпіскі ў адпаведнасці з патрабаваннямі часткі 1 арт. 89 КПК РБ і пункта 275 правілаў унутранага распарадку папраўчых устаноў \».

Начальнік УДВП па Магілёўскай вобласці Скамарох 7 снежня адказаў, што «індывідуальная падпіска асуджаных на перыядычныя выданні арганізуецца праз адміністрацыю ўстановы», а Статкевіч з просьбамі наконт «Новага часу» да адміністрацыі турмы № 4 не звяртаўся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках