29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч адмяніў візіт у Маскву

20
Януковіч адмяніў візіт у Маскву

Адной з прычын пераносу мог стаць скандал, які ўзнік у сувязі з чуткамі аб меркаваным уступленні Украіны ў Мытны саюз.

«Для паспяховай рэалізацыі гэтых дамоўленасцей неабходныя дадатковыя кансультацыі на экспертным узроўні. У сувязі з гэтым бакі дамовіліся аб пераносе тэрмінаў візіту», - перадае РІА Новости са спасылкай на прэс-службу ўкраінскага прэзідэнта.

«Тэмамі сустрэчы прэзідэнтаў Украіны і Расеі вызначаныя актуальныя пытанні ўкраінска-расейскага супрацоўніцтва, перш за ўсё ў энергетычнай і гандлёва-эканамічнай сферах. У прыватнасці - выпрацоўка ўзаемапрымальнага механізму ўзаемадзеяння Украіны з Мытным саюзам Расеі, Беларусі і Казахстана. Для паспяховай рэалізацыі гэтых дамоўленасцей неабходныя дадатковыя кансультацыі на экспертным узроўні. У сувязі з гэтым бакі дамовіліся аб пераносе тэрмінаў візіту», - гаворыцца ў рэлізе.

Напярэдадні прэс-служба Крамля паведаміла, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у аўторак абмяркуе гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне Расеі і Украіны са сваім украінскім калегам Віктарам Януковічам, які будзе знаходзіцца ў Маскве з рабочым візітам. У сваю чаргу, прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта паведаміла, што на перамовах, як чакаецца, будзе нададзена ўвага «выпрацоўцы ўзаемапрымальнага механізму ўзаемадзеяння Украіны з Мытным саюзам Расеі, Беларусі і Казахстана».

Украінскія СМІ ў мінулыя выходныя паведамілі, што прэзідэнт Украіны можа ў аўторак падпісаць у Маскве канкрэтныя дакументы адносна супрацоўніцтва Кіева з Мытным саюзам і атрымаць у выніку зніжку на газ. Такая інфармацыя выклікала абурэнне апазіцыйных сіл, якія асцерагаюцца змены знешнепалітычнага вектара Украіны ад Еўропы ў бок МС.

Украіна ўжо больш за два гады спрабуе перагледзець дзеючыя газавыя дамовы з Расеяй, называючы кошт завышаным, а самі кантракты - кабальнымі. У гэтых умовах краіна шукае альтэрнатыўныя крыніцы паставак, у прыватнасці, заключыла кантракт з нямецкай RWE. Пастаўкі з Еўропы ў рэверсным рэжыме стартавалі з пачатку лістапада, у 2013 годзе «Нафтагаз» плануе атрымаць у рамках кантракту з RWE прыкладна 5 мільярдаў кубаметраў газу.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках