19 красавiка 2024, Пятніца, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» назваў апошні кошт на газ для Беларусі

38
«Газпрам» назваў апошні кошт на газ для Беларусі

Расейскае ААТ «Газпрам» у 2013 годзе плануе паставіць у Беларусь 23 млрд куб.м..

Пра гэта паведаміла Агенцтву газавай інфармацыі (АГІ) крыніца, знаёмая з планамі кампаніі, піша «Інтэрфакс».

Паводле яго слоў, у 2012 годзе ў Беларусь, на аснове дадзеных расейскага ЦДУ ТЭК, будзе пастаўлена прыкладна 20,25 млрд куб.м.

Крыніца таксама паведаміла, што ў 2013 годзе кошт паставак газу ў Беларусь складзе $167,9 за 1 тыс. кубаметраў супраць $166,9 у 2012 годзе.

Экспарт прыроднага газу ў далёкае замежжа прагназуецца ў 2013 годзе на ўзроўні 151,8 млрд куб.м., прагноз кошту - $369,7 за 1 тыс. куб.м.

У 2013 годзе «Газпрам» плануе здабыць 507,7 млрд куб.м. газу.

У 2011 годзе «Газпрам» здабыў 513,2 млрд куб.м. газу, здабыча 2012 года прагназуецца АГІ на аснове аператыўных дадзеных ЦДУ ТЭК на ўзроўні 488 млрд куб.м.

Першапачаткова план здабычы на год быў вызначаны ў 528,6 млрд куб.м., затым - зніжаны да 504,1 млрд куб.м. Здабыча газу «Газпрамам» зніжалася ўслед за рэзкім зніжэннем экспарту газу ў Еўропу на працягу ўсіх месяцаў года за выключэннем ацяпляльнага сезона. На пастаўкі газу ў Еўропу аказалі ўплыў спад у эканоміцы, «вугальны рэнесанс» у еўрапейскай энергетыцы - пераважная загрузка вугальнай генерацыі на фоне беспрэцэдэнтнага падзення коштаў на вугаль, перагляд умоў экспартных кантрактаў «Газпрама».

У 2014 годзе група плануе здабычу ў 518 млрд куб. м, у 2015 - таксама 518 млрд куб. м.

Зацверджаны план паставак на 2012 год складае 144,1 млрд куб.м. Аднак фактычны вынік чакаецца на ўзроўні 140 млрд куб.м. газу, сведчыць аператыўная статыстыка галіны.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках