18 красавiка 2024, Чацвер, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Менскам кіруюць клоўны

22

Гарадскія ўлады адмаўляюць у правядзенні пікетаў, не турбуючыся прыдумаць праўдападобныя прычыны.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька атрымаў адмоўны адказ з Менскага гарвыканкама на заяўку аб правядзенні пікету «Выкралі выбары, каб прадаць краіну».

«На самой справе Менскам кіруюць не менеджэры і не чыноўнікі, а клоўны. Гэта вынікае з адказу, атрыманага мной са сталічнага гарвыканкама. Намеснік старшыні, а па сумяшчальніцтве галоўны камуніст краіны Ігар Карпенка паведамляе, што не могуць задаволіць заяўку на правядзенне пікету «Выкралі выбары, каб прадаць краіну», так як «у цяперашні час на пляцоўцы каля крамай «Радзівілаўскі» ў рамках рэканструкцыі вул. Радужная праводзяцца рамонтныя работы праезнай часткі, у тым ліку з рамонтам тратуараў. Дадаткова паведамляем, што заяўленыя меры па забеспячэнню бяспекі грамадскага парадку і бяспекі не з'яўляюцца дастатковымі для правядзення мерапрыемства», - сказаў ён у інтэрв'ю сайту ucpb.org.

Такі ж адказ палітык атрымліваў і раней, напрыклад у траўні 2012 года.

«Гэта поўная лухта. Такі ж адказ я атрымаў і ў траўні бягучага года. Тады ў судовым працэсе высветлілі, што ніякіх рамонтных работ на пляцоўцы перад крамай «Радзівілаўскі» не праводзіцца. Не праводзілася тады, няма і сёння. А рамонт на вуліцы Радужнай мае такое ж стаўленне да заяўленага месца для пікету, як таварыш Карпенка да засваення Месяца. Не вытрымлівае ніякай крытыкі і спасылка на недастатковыя гарантыі бяспекі. Я што, павінен быў заключыць асобнае пагадненне са спецыялістамі па збіццю людзей з Ленінскага РАУС? Выснова адна - улада спрабуе не дапусціць нашых камунікацый з людзьмі па такіх тэмах, як выбары і прыватызацыя. Прычым робіць гэта груба і нявуцка. Але на любое палахлівае дзеянне ёсць разумнае процідзеянне», - заявіў Анатоль Лябедзька.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках