29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя разагнала акцыю АГП

10
Міліцыя разагнала акцыю АГП

19 снежня сталічная міліцыя зрабіла спробу затрымаць актывістаў АГП, удзельнікаў інфармацыйнай акцыі «Выкралі выбары, каб прадаць краіну».

Акцыя праходзіла днём ля Камароўскага рынку, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Мэтай АГП было нагадаць людзям пра падзеі двухгадовай даўніны, калі дзясяткі тысяч грамадзян выйшлі на Плошчу, выказаць нязгоду з фальшывымі вынікамі выбараў; нагадаць пра палітвязняў, што знаходзяцца за кратамі, Змітра Дашкевіча, Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча; паказаць, што напраўду адбываецца за тым вонкавым дабрабытам, аб якім анігаткі распавядаюць чыноўнікі ад улады і журналісты БТ.

Нягледзячы на моцны мароз, людзі вельмі актыўна цікавіліся інфармацыйнымі матэрыяламі, што распавядалі пра несправядлівыя выбары і несумленную прыватызацыю. Актывісты АГП раздалі недзе паўтысячы матэрыялаў. Але потым з'явіўся чалавек з невядомых структур з камерай, за ім - супрацоўнік міліцыі ў форме. Ён праверыў пашпартныя звесткі ў Дзмітрыя Кавалгіна, намесніка старшыні Менскай гарадской арганізацыі АГП, паглядзеў інфармацыйныя матэрыялы. Пасля гэтага праз рацыю пачаў выклікаць падмацаванне. Актывісты АГП былі вымушаныя пакінуць месца правядзення акцыі. Міліцыянт паспрабаваў затрымаць Дзмітрыя Кавалгіна.

Быў затрыманы фатограф Генадзь Верацінскі. Яго прывезлі ў апорны пункт Савецкага РУУС (зав. Я.Коласа, 15, корп. 2). Прыкладна а 17.30 Генадзя адпусцілі, склаўшы пратакол асабістага дагляду.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках