19 красавiка 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тозік настойвае на платнай медыцыне

410
Тозік настойвае на платнай медыцыне

(абноўлена) Віцэ-прэм'ер заклікае беларусаў не знаходзіцца ў «палоне ілюзій» аб бясплатнасці сацыяльных паслуг.

«На вялікі жаль, значная частка нашага насельніцтва, і што сумна працаздольнага ўзросту, і моладзь, знаходзіцца ў палоне ілюзій аб бясплатнасці паслуг адукацыі, жыллёва-камунальных, аховы здароўя, культуры, спорту і гэтак далей», - заявіў Тозік, выступаючы ў чацвер у беларускім «парламенце», піша «Інтэрфакс».

«Відавочна, адгэтуль і глыбока засела ў свядомасці разуменне, што дзяржава павінная навучыць, вылечыць, забяспечыць і гэтак далей», - працягнуў віцэ-прэм'ер. Пры гэтым ён падкрэсліў, што «кожны чалавек павінен абсалютна выразна ўсведамляць сваю асабістую адказнасць за свой дабрабыт і зону адказнасці дзяржавы».

«Сёння становіцца абсалютна відавочна тое, што нам вельмі важна сыходзіць ад апекі нашых людзей», - адзначыў Тозік, дадаўшы, што «клопатам дзяржавы нельга злоўжываць».

Нагадаем, віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік прапаноўваў браць за візіт да ўрача 5 тысяч рублёў.

Тозік таксама адзначыў, што ў Беларусі грамадзяне, якія прычынілі шкоду свайму здароўю, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, будуць кампенсаваць дзяржаве затраты на лячэнне.

«Мы ўнеслі ў «парламент» законапраект аб тым, каб чалавек, які прычыніў сабе шкоду, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, сам аплачваў бы сваё лячэнне», - сказаў Тозік.

Віцэ-прэм'ер таксама заявіў, што сярэдняя зарплата ў Беларусі - больш за 1200 даляраў. Ён сказаў, што гэтыя лічбы атрыманыя пры разліках па методыцы ААН.

«Параўноўваючы свае зарплаты з зарплатамі ў іншых краінах, мы часта не задумваемся над тым, што жывем і ходзім у крамы не ў Каліфорніі, а ў Беларусі. Мы плацім зусім іншыя грошы за камунальныя паслугі, дзіцячыя садкі і многае іншае. Калі пералічыць нашую зарплату па парытэту пакупніцкай здольнасці, то гэта будуць абсалютна іншыя лічбы», - сказаў віцэ-прэм'ер.

Напісаць каментар 410

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках