25 красавiка 2024, Чацвер, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Стаўбцоўскім ІЧУ атруцілі арыштантаў?

38
У Стаўбцоўскім ІЧУ атруцілі арыштантаў?

Пры дзіўных абставінах адразу два чалавекі памерлі ў ІЧУ Стаўбцоўскага РАУС, атруціўшыся невядомым ядам.

Паводле папярэдніх дадзеных 7 снежня за здзяйсненне дробнага хуліганства ў ІЧУ Стаўбцоўскага РАУС быў дастаўлены 51-гадовы мужчына. У панядзелак 10 снежня яго справа была разгледжаная судом, якім мужчына быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння. Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 5 сутак. Паколькі ў мужчыны ўжо мелася не адбытае пакаранне ў выглядзе арышту на 10 сутак, то агульны тэрмін адміністрацыйнага арышту склаў 15 сутак. Пакаранне мужчына пачаў адбываць у тым жа ізалятары Стаўбцоўскага РАУС, піша «Ежедневник».

На наступны дзень, 11 снежня ў ІЧУ быў дастаўлены 24-гадовы малады хлопец. Ён абвінавачваўся ў здзяйсненні трох адміністрацыйных правапарушэнняў: дробнага хуліганства, дробнага крадзяжу і непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі. На наступны дзень суд прызнаў хлопца вінаватым у адміністрацыйных правапарушэннях і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам 10 сутак.

У суботу 15 снежня, у сувязі з правядзеннем будаўнічых работ на тэрыторыі Стаўбцоўскага РАУС і неабходнасцю пераносу рэчаў, па рапарце старэйшага інспектара ГТО РАУС і з дазволу намесніка начальніка аддзела РАУС адміністрацыйна арыштаваных прыцягнулі для выканання гаспадарчых работ. Пры гэтым, па сцвярджэнні вартавых правапарадку, ад арыштаваных была атрыманая вусная згода на выкананне гаспадарчых работ на тэрыторыі РАУС. Так гэта было ці не, але абвергнуць супрацоўнікаў міліцыі сёння няма каму. Увогуле арыштаваныя ў 10.00 пачалі працаваць на карысць грамадства, то ёсць роднай міліцыі.

Паводле дадзеных МУС, праз дзве гадзіны пасля пачатку работ, у 11.58 51-гадоваму мужчыну раптам стала дрэнна. Яму выклікалі «хуткую», якая адвезла арыштаванага ў Стаўбцоўскі раённы шпіталь, дзе той памёр у 12.20. А ў 12.18 на лесвічным маршы, вядучым у сутарэннае памяшканне РАУС, быў знойдзены без прытомнасці і 24-гадовы хлопец. Яму таксама выклікалі «хуткую», але вынік быў такім жа. Хлопец памёр у машыне хуткай дапамогі ў 12.38.

Паводле вынікаў анатамавання, смерць арыштаваных наступіла ад атручвання невядомым ядам, які ўтварае метгемаглабін.

Супрацоўнік міліцыі, які кіраваў ходам гаспадарчых работ і даваў распараджэнні арыштаваным, сцвярджае, што загінулыя самастойна пераносілі рэчы з аднаго будынка ў іншы ўнутры дваровай тэрыторыі РАУС. Пры гэтым іх выхад за межы тэрыторыі аддзела міліцыі быў выключаны. Па здагадцы супрацоўнікаў міліцыі, арыштаваныя самі знайшлі нейкую вадкасць на тэрыторыі РАУС, якую выпілі і атруціліся. Аднак у справе ўсё роўна застаюцца мноства незразумелых пытанняў.

Па-першае, што гэта за вадкасць, калі на тэрыторыі не было знойдзена пустых ёмістасцей ад яе. Ды і якім чынам атрута трапіла на тэрыторыю аддзялення міліцыі?

Па-другое, згодна з высновамі медыкаў, нават пры цяжкім атручванні ядамі, якія ўтвараюць метгемаглабін, у пацярпелых ёсць некалькі гадзін на тое, каб ім аказалі дапамогу і выратавалі. Іншымі словамі, смерць пры цяжкіх атручваннях наступае праз некалькі гадзін толькі пры неаказанні медыцынскай дапамогі. А тут з'явіліся першыя сімптомы, выклікалі «хуткую» і праз некалькі хвілін чалавека ўжо няма.

Хутчэй за ўсё, і на гэта паказваюць факты, калі атручванне і адбылося, то адбылося значна раней за тое, як супрацоўнікі міліцыі выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу. Увесь гэты час яны маглі па звычцы проста ігнараваць скаргі арыштаваных, прымаючы іх за спробы ўцячы ад працы. Адрэагавалі толькі тады, калі ўжо было зусім позна.

Так ці інакш, але цяпер па справе праводзіцца дадатковая праверка, якая павінна высветліць, якім гэта чынам у Стаўбцоўскім РАУС так гінуць людзі.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках