29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар ЗША пры АБСЕ заклікае вызваліць палітвязняў

5
Амбасадар ЗША пры АБСЕ заклікае вызваліць палітвязняў

Амбасадар ЗША пры АБСЕ Іэн Кэлі зрабіў заяву з нагоды другой гадавіны жорсткага здушэння мірнай акцыі пратэсту ў Беларусі.

Іэн Кэлі нагадвае, што 19 снежня - другая гадавіна прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

Падчас гэтых выбараў былі дапушчаныя сур'ёзныя парушэнні дэмакратычных стандартаў, АМАП гвалтам расправіўся з натоўпам мірных дэманстрантаў. Шмат якія людзі былі збітыя, больш за 700 былі затрыманыя, у тым ліку сем кандыдатаў у прэзідэнты, заяўляе пасол ЗША пры АБСЕ.

Наступствы гэтых дзеянняў адчуваюцца і сёння ў Беларусі. Некаторыя дэмакратычныя актывісты апазіцыі знаходзяцца ў турме. Адзін з гэтых зняволеных, Зміцер Дашкевіч, мусіў быць вызвалены з турмы на гэтым тыдні, але ягоны тэрмін быў падоўжаны яшчэ на адзін год, гэта сведчыць аб адсутнасці незалежнай судовай сістэмы і выбарачным пераследзе дэмакратычнай апазіцыі. Мы пацвярджаем наш заклік да неадкладнага, безумоўнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных. Урад па-ранейшаму не выконвае асноўныя прынцыпы свабоды слова, асацыяцый і сходаў, як гэта адлюстравана ў канчатковым дакладзе БДІПЧ АБСЕ аб выніках «парламенцкіх выбараў» у Беларусі ў верасні 2012 года, гаворыцца ў заяве Іэна Кэлі.

«Нагадаю, што 1 снежня 2010 года ў супольнай заяве ЗША і Беларусі гаварылася, што пашырэнне павагі да дэмакратыі і правоў чалавека застаецца цэнтральным пунктам для паляпшэння дзвюхстаронніх стасункаў. Мы заклікаем урад Беларусі супрацоўнічаць з інстытутамі АБСЕ для забеспячэння выканання мэтаў і каштоўнасцяў гэтай арганізацыі. І мы падтрымліваем беларускіх абаронцаў правоў чалавека, незалежных журналістаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці, якія імкнуцца пабудаваць адкрытую, дэмакратычную будучыню для сваёй краіны», - запэўнівае амбасадар ЗША пры АБСЕ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках