19 красавiка 2024, Пятніца, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады распрадаюць нерухомасць за мяжой

10
Улады распрадаюць нерухомасць за мяжой

Разам з серыяй аўкцыёнаў і конкурсаў, на якіх улады спрабуюць прадаць некаторыя беларускія прадпрыемствы, у снежні праходзяць таргі і па замежнай нерухомасці.

За 12 млн. даляраў наваполацкі «Нафтан» прадае свае катэджы ў Падмаскоўі. Адзін з іх раней на бязвыплатнай аснове эксплуатавала беларуская амбасада ў Маскве.

Таргі былі прызначаныя на 20 снежня, але іх вынікі пакуль невядомыя. У адным з лотаў фігуруе «статутны, прадстаўніцкі маёмасны комплекс, пабудаваны па індывідуальным праекце», які знаходзіцца ў «вядомым старалецішчным месцы», усяго ў 5 км ад Масквы - у прыгарадзе Балашыхі, піша «Завтра твоей страны».

Комплекс уключае зямельны ўчастак плошчай 9048 кв. м, на якім знаходзяцца трохпавярховы (2 156,7 кв.м.) і аднапавярховы (210,7 кв.м.) дамы з альтанкай для мангала і пляцоўкай для адпачынку. Ён прадаецца разам з міні-сажалкай, будынкамі для персаналу і аховы, кацельнай, з уласнай артэзіянскай свідравінай і з падстрэшкам і адкрытай пляцоўкай для стаянкі 12 аўтамабіляў. Як заяўлена ў прапанове, «комплекс абгароджаны з усіх бакоў капітальным 2-х метровым плотам (цагляныя слупы з запаўненнем з жалезабетонных пліт), па ўсім контуры устаноўленыя камеры відэаназірання; аб'ект рэжымны, закрыты, ахоўваецца».

Асаблівыя дадатковыя характарыстыкі: «Вельмі ціха, зялёна, прыгожа. Дадзеная прапанова ідэальная, як для асабістага выкарыстання, так і для размяшчэння дома-прыёму кіраўнікоў карпарацый, кампаній, закрытага клуба, пансіяната, дома адпачынку і г. д.»

Пачатковы кошт, устаноўлены Інстытутам нерухомасці і ацэнкі, 11 858 470 даляраў.

Адначасова з прадстаўніцкім комплексам на таргі быў выстаўлены яшчэ адзін падмаскоўны аб'ект «Нафтана» - катэдж плошчай 180,8 кв.метраў на рацэ Чэчэра ў той жа Балашысе. Пачатковы кошт гэтага аб'екта складаў 180 617 даляраў.

Па пачатковым кошце - каля 12 млн. даляраў - нерухомасць «Нафтана» ў Падмаскоўі ўвайшла ў топ-5 найбуйнейшых лотаў, якія ў 2012 годзе афіцыйна выстаўленыя органамі беларускай дзяржаўнай улады на таргі. У іх ліку: кантрольны пакет МТС (1 млрд. даляраў), паліграфічны камбінат ім. Я. Коласа, паўторныя таргі за маёмасць якога намечаныя на 26 снежня (47,5 млн даляраў), «Брэсцкае піва» (больш за 15 млн даляраў), менскі хлебазавод № 1 (каля 14,5 млн. даляраў) і акцыі «Забудовы» ( 14 млн даляраў). Прычым, у адрозненне ад прадпрыемстваў, кошт і асабліва дадатковыя ўмовы па продажы якіх могуць адпудзіць большасць інвестараў, нерухомасць у Падмаскоўі - гэта добрае ўкладанне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках