25 красавiка 2024, Чацвер, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэцкія СМІ параўналі Ганчарэнку з Жазэ Мурынью

6
Турэцкія СМІ параўналі Ганчарэнку з Жазэ Мурынью

Турэцкая прэса, прадстаўляючы апанента «Фэнэрбахчэ» ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы, распавядае пра БАТЭ самыя агульныя рэчы.

Асаблівую ўвагу цеплалюбныя туркі надаюць беларускім маразам, відавочна перабольшваючы іхную моц, а яшчэ адзначаюць, што Віктара Ганчарэнку параўноўваюць з Жазэ Мурынью. Акрамя таго, меркаваннем пра БАТЭ з мясцовай прэсай падзяліўся Матэя Кежман, які пагуляў і за барысаўскі клуб, і за «Фэнэрбахчэ», піша «Прессбол».

Выданне «Fanatik» піша: «Спаборнік «Фэнэрбахчэ», БАТЭ з Барысава, праводзіць хатнія матчы ў Менску, дзе тэмпература ўзімку зазвычай вагаецца ад «мінус 15 да мінус 30». 14 лютага, калі беларусы прымуць нашу каманду на стадыёне «Дынама», чакаецца 30 з лішкам градусаў марозу. Наогул БАТЭ гуляе ў Барысаве на пяцітысячным стадыёне, але ён не адпавядае крытэрам УЕФА. Клуб з Барысава ў апошніх сямі сезонах нязменна станавіўся чэмпіёнам краіны. Ён часта прыязджае ў Турцыю на перадсезонныя зборы. Галоўнай зоркай БАТЭ з'яўляецца былы футбаліст «Арсэнала» і «Барсэлоны» Аляксандр Глеб. А трэнуе каманду Віктар Ганчарэнка, якога параўноўваюць з Жазэ Мурынью».

Акрамя таго, выданне падае словы Матэі Кежмана, які паспеў пагуляць як за «Фэнэрбахчэ», так і за БАТЭ. Серб кажа: «Беларусы - вельмі дысцыплінаваная каманда. Яе галоўная зорка - Аляксандр Глеб. Таксама там вельмі цяжкія варункі надвор'я, поле пакрытае лёдам. Гэта дае перавагу БАТЭ».

Таксама «Fanatik» на сваім сайце правёў апытанне заўзятараў наконт таго, ці падолее «Фэнэрбахчэ» спаборніка з Беларусі ў суме дзвюх сустрэч. Туркі настроеныя аптымістычна: 79 адсоткаў удзельнікаў галасавання ўпэўненыя, што стамбульцы пройдуць далей. На БАТЭ, адпаведна, ставіць 21%.

«Hurriyet» рэзюмуе: «Фэнэрбахчэ» дастаўся моцны апанент. Барысаўскі БАТЭ вядомы як «мяшок з сюрпрызам».

«Sabah» піша: «Матчы з БАТЭ пройдуць у той час, калі ў «Фэнэрбахчэ» будзе цяжкі каляндар у чэмпіянаце Турцыі. У Беларусі ж на той момант сезон наогул не пачнецца. Тамтэйшая ліга пачынае гуляць у сакавіку... У БАТЭ малады трэнер - Віктару Ганчарэнку ўсяго 35 гадоў. Але за пяць гадоў ён пяць разоў прыводзіў каманду да тытулу чэмпіёна. Адна з галоўных зорак Барысава - Брэсан, але ён з'ехаў у «Аланію» з Уладзікаўказа».

А вось думкі турэцкіх аматараў футбола з тамтэйшых сайтаў:

БАТЭ выступаў у Лізе чэмпіёнаў, а расейскія каманды зазвычай нас перамагалі. Тыя, хто ўважае Барысаў за лёгкага спаборніка, вельмі памыляюцца.

Emin Ercelik (fanatik.com.tr)

У Беларусі ў лютым вельмі холадна - мінус 40, 50 градусаў...

Rasim Bektas (fanatic.com.tr)

Спадзяюся, БАТЭ пераможа «Фэнэрбахчэ» - 5:0.

Hakan Simsek (hurriyet.com.tr)

БАТЭ не падабаюцца спараныя матчы. Звярніце ўвагу на ягоныя выступы на кваліфікацыйных этапах: тагачасныя спаборнікі беларусаў гуляюць прыкладна гэтак жа, як турэцкія клубы.

Bir GS'li (fanatic.com.tr)

Спаборнік у «Фэнэрбахчэ» занадта неспрактыкаваны і нестабільны. БАТЭ перамог у гасцях «Ліль», затым забіў тры галы «Баерну», але ў групавым турніры прапусціў 15 галоў.«Фэнэр» павінен гуляць спакойна і збалансавана.

Bilge Deniz (fanatic.com.tr)

БАТЭ можа спакойна адолець «Фэнэр». Прынамсі я гэтаму не здзіўлюся.

Sinan Ucar (fanatic.com.tr)

Барысаў у гэтым сезоне перамог дома «Баерн» - 3:1! Праўда, у гасцях БАТЭ прапусціў чатыры галы. Затое ён здолеў перамагчы Ліль.

Omer Tasdemir (fanatic.com.tr)

Увесь БАТЭ каштуе столькі, колькі адзін Хунтэлаар.

Furkan Duru (fanatic.com.tr)

Супэрлёсаванне! Гэта не «Інтэр», «Напалі» або «Атлетыка». Нам пашанцавала.

Ege Guler (fanatic.com.tr)

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках