28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Яўген Краўцоў

76
Памёр Яўген Краўцоў

Былы кіраўнік «Мінскомплексбанка» да гэтага правёў 5 гадоў у турме.

Яўген Краўцоў памёр ад раку. У 2004 годзе экс-старшыня рады дырэктараў АКБ «Мінсккомлексбанк» быў прысуджаны да 9 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і забаронай на права займаць кіраўнічыя пасады судом Маскоўскага раёна. Суд прызнаў Краўцова вінаватым у завалоданні маёмасцю ў асабліва буйным памеры з выкарыстаннем службовага становішча паводле папярэдняй змовы з групай асоб.

Пра Яўгена Краўцова напісаў у «Фэйсбуку» дырэктар Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін:

«Чалавек незвычайны, таленавіты, энергічны. Калісьці, у мінулым жыцці, я вучыўся з ім разам у Інстытуце народнай гаспадаркі, дзе Жэня прымудрыўся стварыць тэатральны калектыў, які стаўся ў тагачасным інстытуцкім асяроддзі культавым. Потым быў створаны ім Комплекс-банк, і зноў поспех. Творчая натура не давала спакою, і Краўцоў заробленыя сродкі ўкладваў у праекты, якія не прыносілі ніякай фінансавай аддачы, але станавіліся прыкметнымі з'явамі беларускага культурнага ландшафту.

Ён падтрымаў «Ляпіса Трубяцкога», мастака Васю Пачыцкага, стварыў тэле-праект «Банка комиксов»... Адначасова - «Беларускую газету».

Напэўна, мог бы і далей паспяхова працаваць, каб жыў у іншай краіне. Але ў Беларусі свае правілы вядзення бізнесу, і Краўцоў трапіў у астрог, атрымаўшы паводле прысуду 9 гадоў зняволення. Забяспечыў яму гэты тэрмін цяперашні віцэ-прэм'ер Сямашка, чый «Гарызонт» Жэня раз за разам выцягваў з пазыковай яміны. Адседзеў 5 гадоў, і выйшаў. Але зусім іншым чалавекам - ціхмяным і ваўкаватым. Меў стасункі толькі з найбліжэйшымі людзьмі. Некалькі дзён таму памёр.

Жэня быў чалавекам таленавітым і прыстойным, таму варта яго памянуць добрым словам. R.I.P.»

Фота bymedia.net

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках