19 красавiка 2024, Пятніца, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Парфянкоў: У пошуках свабоды

5

Новы фільм з серыі «Хроніка суднага часу» з'явіўся ў Інтэрнэце.

Стужка «У пошуках свабоды» прысвечаная палітвязню Васілю Парфянкову, які адбывае пакаранне ў горадзе Баранавічы, піша ПЦ «Вясна».

Васіль Парфянкоў затрыманы ў Менску 4 студзеня 2011 года паводле падазрэння ў дачыненні да «масавых беспарадкаў» 19 снежня 2010 года. 17 лютага 2011 г. Фрунзенскі суд Менска прысудзіў яго да 4 гадоў калоніі строгага рэжыму. Адбываў пакаранне ў калоніі горада Ворша. 11 Жніўня 2011 вызвалены.

29 траўня Васіль Парфянкоў быў асуджаны паводле артыкула 421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь суддзёй Першамайскага раёна Менска Сяргеем Бандарэнкам. Прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год быў усталяваны за ім з 5 студзеня 2012 года, у парушэнні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень. Падставай для паўторнага арышту стаў удзел Парфянкова ў грамадска-палітычным жыцці пасля таго, як ён разам з іншымі вязнямі Плошчы быў вызвалены ў жніўні 2011 года.

24 ліпеня Менскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананне ўмоў прэвентыўнага нагляду, усталяванага судом.

9 жніўня 2012 Васіль Парфянкоў быў узяты пад варту зноў. Адбывае пакаранне ў баранавіцкім следчым ізалятары.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках