29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каляды: расклад святочных набажэнстваў у касцёлах

26
Каляды: расклад святочных набажэнстваў у касцёлах

Святочныя калядныя набажэнствы пачнуцца ўвечары 24 снежня.

«24 снежня католікі Беларусі збяруцца за калядным сталом, а потым накіруюцца ў касцёлы - на вечаровую імшу. Гэтым набажэнствам пачнецца літургічнае святкаванне Божага Нараджэння», - паведамілі «Інтэрфакс-Захаду» у пятніцу ў Рымска-каталіцкай царкве Беларусі.

Там распавялі, што калядныя набажэнствы ў менскіх каталіцкіх парафіях будуць весціся на беларускай, польскай і англескай мовах.

Менскі архікафедральны касцёл імя Святой Панны Марыі (вул. Свабоды, 9)

24 снежня

А 19.00 пройдзе святочная калядная імша на польскай мове, а 21.40 пачнецца імша па-беларуску. Тэлевізія будзе весці жывую трансляцыю імшы на беларускай мове цягам 2 гадзін.

25 снежня

У архікатэдральным касцёле пройдзе 4 набажэнствы з 10.00 да 18.30, адно з іх - а 11.30 - будзе весціся на польскай мове.

Парафія Найсвяцейшай Тройцы (касцёл Святога Роха на Залатой Горцы) на адрасе: пр. Незалежнасці, 44а

24 снежня

А 19.00 набажэнства пройдзе на ангельскай мове, а 22.00 - па-беларуску.

25 снежня

У касцёле будзе 4 набажэнствы, першае з якіх пачнецца а 9.00 - чацвёртае – а 18.00.

Парафія Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя) на адрасе: Кальварыйскі праезд, 1

24 снежня

Каляднае набажэнства пачнецца а 21.00.

25 снежня

Пройдзе 3 набажэнствы: а 10.00, 14.00 і 18.00, усе - на беларускай мове.

Касцёл св. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) на пл. Незалежнасці, 15

24 снежня

А 20.00 набажэнства пройдзе на беларускай мове, а 22.00 - па-польску.

Парафія Святога Антонія (ЖЭС № 84) на пр. Газеты «Звязда», 18а

24 снежня набажэнства пройдзе а 20.00.

25 снежня - а 9.00 і 11.00.

Парафія св. Яна Евангеліста і Св. Максіміліяна Кольбэ (Кунцаўшчына - Масюкоўшчына) на адрасе: вул. Матусевіча, 80

24 снежня

Набажэнствы пройдуць а 21.00 і 23.00.

25 снежня

Набажэнствы пройдуць а 10.30, 12.30 і 18.00. Усе - на беларускай мове.

Парафія Маці Божай Ружанцовай (Лошыца) на вул. Гашкевіча, 1

24 снежня

Набажэнства пройдзе а 22.00.

25 снежня

Набажэнствы пройдуць а 00.00 (начная служба), 10.00 і 12.00. Усе - на беларускай мове.

Парафія Святога архангела Міхаіла (Гатава)

24 снежня

Набажэнства пачнецца а 00.00 (начная служба).

25 снежня

Набажэнства пройдзе а 11.00.

Парафія Божага Цела (вул. Герасіменкі, 8)

24 снежня

Набажэнства пройдзе а 21.30.

25 снежня

набажэнствы пройдуць а 00.00, 10.00, 12.00 і 19.00. Усе - на беларускай мове.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках